Выйшла новая версія афіцыйнага сайта Рымска-Каталіцкага Касцёла на Беларусі Catholic.by
- Катэгорыя: Навіны

Падрабязней: Выйшла новая версія афіцыйнага сайта Рымска-Каталіцкага Касцёла на Беларусі Catholic.by
Распачаўся кастрычнік — месяц ружанцовай малітвы ў Каталіцкім Касцёле
- Катэгорыя: Навіны
Месяц кастрычнік паўсюдны Каталіцкі Касцёл прысвячае ружанцовай малітве, адной з найбольш папулярных малітваў у свеце. Такая традыцыя існуе і ў Беларусі. Да гэтай малітвы звяртаюцца ўсе — дзеці і дарослыя, духоўныя і свецкія асобы, адгаворваючы Ружанец як у святынях, так і дома. Святы Айцец Ян Павел ІІ у Апостальскім лісце Rosarium Virginis Mariae адзначаў, што Ружанец дайшоў «да пачатку новага, трэцяга тысячагоддзя, застаючыся вельмі дзейснаю малітвай, якая прыносіць плады святасці».
Падрабязней: Распачаўся кастрычнік — месяц ружанцовай малітвы ў Каталіцкім Касцёле
У парафіі Святога Яна Хрысціцеля адбываюцца набажэнствы ў інтэнцыі святароў
- Катэгорыя: Навіны
Кожны першы чацвер месяца ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля на працягу дня адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі святароў і ўсіх, хто адказаў на Божы заклік да асаблівага служэння. Сёння, 1 кастрычніка 2009 г., пасля традыцыйнай адарацыі пробашч парафіі кс. Ігар Лашук SDB будзе цэлебраваць святую літургію (19.00) за членаў апостальскага руху «Маргарытка», сутнасцю якога з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара або законную сястру.
Падрабязней: У парафіі Святога Яна Хрысціцеля адбываюцца набажэнствы ў інтэнцыі святароў
Навіны Будаўніцтва
- Катэгорыя: Будаўніцтва
Летнія канікулы ў Багданава
- Катэгорыя: Дзіцячы Араторый
Скончылася лета, хутка праляцелі канікулы… але ўспаміны аб гэтых цёплых вясёлых днях у летнім лагеры яшчэ доўгі час будуць узнікаць у нашай памяці. Сапраўды, як хораша бавіць час, калі няма навукі, адзнак, працы і дамашняга задання – толькі адпачынак!
У гэтым годзе адпачынак для дзяцей праходзіў у вёсцы Багданава Валожынскага раёна, дзе працуе наш ксёндз-салезіянін Станіслаў Лугоўскі.