ІІІ Звычайная нядзеля 23 студзеня 2022 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 24 студзеня, панядзелак – свята св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
- 26 студзеня, серада – успамін св. Цімафея і Ціта, біскупаў.
- 27 студзеня, чацвер - успамін св. Анжэлы Мэрычы, панны, а таксама бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.
- 28 студзеня, пятніца – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
- 29 студзеня, субота – успамін бл. Баляславы Марыі Лямэнт, панны.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 24 студзеня, панядзелак – прыпадае свята св. Фрацішка Сальскага, апекуна салезіянскай сям’і. Напрыканцы кожнай Святой Імшы ў гэты дзень будзем благаслаўляць мёд. Мёд можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Заахвочвам вернікаў зкарыстацца з гэтай магчымасці.
- 29 студзеня, субота – пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца Транзітус – набажэнства пераходу св. Яна Боско з зямной рэчаіснасці ў нябесную.
- 30 студзеня, нядзеля - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень узначаліць арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Распарадак святых Імшаў: 8.00; 10.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам арцыбіскупа; 19.00. НА 12.00 у ГЭТЫ ДЗЕНЬ СВ. ІМШЫ НЕ БУДЗЕ!
Пасля Імшы на 10.00 у араторыі адбудзецца спектакль-драма "Святар". Спектакль, які нам прадставіць наша моладзь, дзеці і парафіяне, раскажа аб жыцці, дзейнасці на Беларусі і мучаніцкай смерці салезіяніна кс. Уладзіслава Вячорка. Улічваючы сур’ёзны змест драмы, падчас спектаклю дзецям будзе прапанавана правесці час з аніматарамі ў асобным пакоі. Запрашайце знаёмых да прагляду спектакля!
- Прагнем прыпомніць, што 2 лютага, у сераду, прыпадае свята Ахвяравання Пана, альбо так званае свята Маці Божай Грамнічнай.
Святыя Імшы ў нашай парафіі будуць: 7.00; 11.00; 19.00. У часе святых Імшаў будзем благаслаўляць свечкі, так званыя грамніцы. Свечкі можна таксама набыць у нашым парафіяльным кіоску.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ІІ Звычайная нядзеля 16 студзеня 2022 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 17 студзеня, панядзелак – успамін св. Антонія, абата.
- 20 студзеня, чацвер – успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка
і св. Себасцьяна, мучаніка. У гэты дзень таксама разпачынаем навэнну да Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і
і апекуна нашай парафіі. - 21 студзеня, пятніца – успамін св. Агнешкі, панны
і мучаніцы. - 22 студзеня, субота – успамін св. Вінцэнта, дыякана
і мучаніка, а таксама бл. Лаўры Вікуньі, вучаніцы сясцёр салезіянак.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 17 студзеня, панядзелак – разпачынаем тыдзень малітваў аб адзінстве ўсіх хрысціян. Набажэнства аб адзінстве хрысціян адбудзецца 22 студзеня 2022 года ў архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, якое ўзначаліць Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Пачатак малітвы ў 19.15. Перад малітвай ў 18.30 адбудзецца Святая Імша. Запрашаем да ўдзелу!
- 17 студзеня, панядзелак – запрашаем вернікаў дапамагчы разабраць дэкарацыі са святаў Божага Нараджэння. Прыходзіць можна пасля ранішняй Св. Імшы, альбо пасля вячэрняй. Загадзя выказваем шчырую падзяку за адкрытасць і ахвярнасць!
- 20 студзеня, чацвер – у 20.00 у будынку нашай капліцы адбудзецца катэхеза для бацькоў, дзеці, якіх першы год рыхтуюцца да першай Святой Камуніі (катэхезу праводзіць с.Юля). Сардэчна запрашаем!
- 24 студзеня, панядзелак – прыпадае свята св. Фрацішка Сальскага, апекуна салезіянскай сям’і. Напрыканцы кожнай Святой Імшы ў гэты дзень будзем благаслаўляць мёд. Мёд можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Заахвочвам вернікаў зкарыстацца з гэтай магчымасці.
- 30 студзеня, нядзеля - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень узначаліць арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Распарадак святых Імшаў: 8.00; 10.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам арцыбіскупа; 19.00. На 12.00 ў гэты дзень св. Імшы не будзе!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ІІ НЯДЗЕЛЯ ПАСЛЯ НАРАДЖЭННЯ ПАНА 2 СТУДЗЕНЯ 2022 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 3 студзеня, панядзелак - успамін Найсвяцейшага Імя Езуса, а таксама дзень нараджэння арцыбіскупа-эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем пра яго ў сваіх малітвах!
- 6 студзеня, чацвер - Урачыстасць Аб’яўлення Пана, альбо Тры Каралі. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00. У часе кожнай Святой Імшы будзем благаслаўляць крэду, кадзіла і ваду. Кадзіла можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Таксама ў гэты дзень прыпадае І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 7 студзеня, пятніца - І-ая Пятніца месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і за грахі ўсяго свету. А 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 9 студзеня ў 16.30 запрашпем усіх ў араторый св. Яна Боско на святочны канцэрт “Радасная Вестка”, каб разам працягваць святкаваць свята Божага Нараджэння.
- Падчас Адвэнту ўсёй нашай парафія мы збіралі сродкі на пагашэнне доўгу за выкананыя раней будаўнічыя працы нашай новай святыні. Дзякуючы Вашай ахвярнасці і адкрытасці было сабрана: 8 367 руб. 24 кап., 306$.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
РАЗПАРАДАК СВЯТЫХ ІМШАЎ
- Катэгорыя: Аб'явы
31 СНЕЖНЯ 2021 г. – ПЯТНІЦА
- 8 00 – св. Імша
- 19 00 – св. Імша
- 23 00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
1 СТУДЗЕНЯ 2022 г. – СУБОТА
- 8 00 – св. Імша
- 11 00 – св. Імша
- 19 00 – св. Імша
2 СТУДЗЕНЯ 2022 Г. – НЯДЗЕЛЯ
- 8 00 – св. Імша
- 10 00 – св. Імша
- 12 00 – св . Імша
- 19 00 – св. Імша
НЯДЗЕЛЯ, СВЯТА СВЯТОЙ СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА - 26 СНЕЖНЯ 2021 ГОДА
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 27 снежня, панядзелак – свята св. Яна, апостала і евангеліста. Згодна з традыцыяй у гэты дзень можна прынесці віно да благаслаўлення.
- 28 снежня, аўторак – свята святых Немаўлят, мучанікаў.
- 29 снежня, серада – успамін св. Томаса Бэкета, біскупа і мучаніка.
- 31 снежня, пятніца – успамін св. Сільвэстра І, папы.
У гэты дзень таксама прыпадае заканчэнне 2021 года. З гэтай нагоды ў 23.00 у нашай парафіі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем дзякаваць Богу за атрыманыя ласкі ў 2021 годзе, перапрашаць за нашыя знявагі і прасіць аб патрэбныя ласкі на 2022 год. Скрыня, ў якую вернікі могуць складаць свае просьбы, падзякі і перапрашэнні, будзе знаходзіцца пры яслях, у капліцы.
А поўначы запрашаем усіх вернікаў разам распачаць Новы 2022 год праз удзел у Святой Імшы. У гэты дзень за прачытанне гімну “Цябе Бога праслаўляем”, як падзяка Богу за атрыманыя ласкі, можна атрымаць поўны адпуст.
- 1 студзеня, субота – Урачыстасць Св. Багародзіцы Марыі. Святыя Імшы: 8.00; 11.00; 19.00. Вернікі маюць абавязак пряняць удзел ў святой Імшы, а таксама ўстрымлівацца ад неабавязковых працаў. У гэты дзень за прачытанне гімну да Духа Св. можна атрымаць поўны адпуст.
Таксама ў гэты дзень прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаем пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Св. Імша ў інтэнцыі колаў Жывога Ружанца будзе справавацца ў 19.00. Запрашаем!
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 6 студзеня, чацвер – урачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень благаслаўляем ваду, кадзідла і крэду. У нашым парафіяльным кіёску можна будзе набыць кадзідла для асвячэння.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто дапамагаў у падрыхтоўцы да свята Божага Нараджэння. Божа адудзяч!
- Таксама дзякуем ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!