ІII-ая Нядзеля Вялікага посту – 7 сакавіка 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 8, Панядзелак – успамін св. Яна Божага, законніка.
- 9, Аўторак – успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.
- 10, Серада – першы дзень навэнны да св. Юзафа.
- 12, Пятніца – успамін бл. Алаізія Арыёнэ, святара.
- 13, Субота – дзень малітваў у інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну абрання (2013)
З жыцця нашай парафіі:
- Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час! Разпарадак Вялікапостных Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі.
- У нашай капліцы, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую можа запісацца кожны, хто на час Вялікага Посту ўзяў сабе за пастанову не ўжываць алкаголя.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
Распарадак рэкалекцый
- Катэгорыя: Аб'явы
Распарадак рэкалекцый на Вялікі Пост 2021 года
ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля г. Мінска (Серабранка)
Рэкалекцыяніст: а. Віктар Бохан, рэдэмтарыст місіянер
І дзень
12.03.2021 г. – Пятніца
18.00 – крыжовы шлях для ўсіх вернікаў.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
20.00 – крыжовы шлях і рэкалекцыйная навука для моладзі.
ІІ дзень
13.03.2020 г. – Субота
8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
12.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для колаў парафіяльных: Жывы Ружанец, Легіон Марыі, дапамога душам чысццовым, Маці Божай Патронкі добрай смерці, Маці ў малітве.
16.00 – крыжовы шлях з рэкалекцыйнай навукай для дзетак.
17.30 – пакутнае набажэнства для ўсіх вернікаў і магчымасць прыступіць да Сакрамэнту Споведзі.
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
20.30 – выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту для моладзі, Салезіянаў Супрацоўнікаў, Адкрытых Сэрцаў і для ўсіх жадаючых вернікаў. (Малітоўныя разважанні – Айцец Рэкалекцыяніст, спеў – моладзь)
ІІІ дзень
14.03.2020 г. – Нядзеля
8.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
10.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для маладых сем’яў.
11.30 – песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.
12.00 – Св. Імша (Сумма) з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў.
18.15 – Нешпары
19.00 – Св. Імша з рэкалекцыйнай навукай для ўсіх вернікаў. (Заканчэнне рэкалекцый)
ІI-ая Нядзеля Вялікага посту – 28 лютага 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 4, Чацвер – успамін св. Казіміра, а таксама І-ы чацвер месяца. У лачнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 5, Пятніца – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і ўсяго свету.
- 6, Субота – прыпадая І-ая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу а 19.00 гадзіне.
З жыцця нашай парафіі і араторыя:
- Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
- Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
- Песні жальбы – нядзеля а 11.20
- Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час! Разпарадак Вялікапостных Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- Як пастанову на Вялікі Пост для ўсёй нашай парафіі выбіраем: - Збор фінансавых сродкаў на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Пры галоўным алтары знаходзіцца скарбонка для збору ахвяраванняў падчас Вялікага Посту.
- Субота – дзень свайго нараджэння святкуе сястра Юля Клявец, салезіянка. Атуляем яе нашымі малітвамі. Віншаваць сястру Юлю будзем 7 сакавіка падчас св. Імшы а 10.00 гадзіне. Запрашаем!
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы: “Авэ Марыя” і “Наша вера” з цікавымі артыкуламі пра жыццё і гісторыю Касцёла на Беларусі.
- У нашай капліцы, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую можа запісацца кожны, хто на час Вялікага Посту ўзяў сабе за пастанову не ўжываць алкаголя.
- Пры нашай парафіі працуе юрыдычны кабінет, дзе кожны можа бясплатна атрымаць юрыдычную дапамогу. 1 сакавіка ў 18.30 у першым кабінеце пройдзе лекцыя па сямейных пытаннях. Пасля лекцыі будзе магчымасць індывідуальна паразмаўляць са спецыялiстам.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
І-ая Нядзеля Вялікага посту 21 лютага 2021 года.
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 22, Панядзелак – свята катэдры св. Пятра, апостала.
- 23, Аўторак – успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
- 25, Чацвер – успамін св. Алаізія Версілія і св. Калікста Караварыё, салезіянаў, мучанікаў.
З жыцця нашай парафіі і араторыя:
- Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
- Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
- Песні жальбы – нядзеля а 11.20
- Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час!
- Як пастанову на Вялікі Пост для ўсёй нашай парафіі выбіраем: - Збор фінансавых сродкаў на распрацоўку праектнай дакументацыі па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні. Пры галоўным алтары знаходзіцца скарбонка для збору ахвяраванняў падчас Вялікага Посту.
- 24, Серада – для ўсёй Салезіянскай сям’і і для ўсіх жадаючых а 20.00 гадзіне ў новай святыні, адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем!
- 28, Нядзеля – падчас Св. Імшы а 10.00 гадзіне адбудзецца ўрачыстае прыняцце кандыдатаў у міністранты. Памятаем пра іх у малітве.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы: “Авэ Марыя” і “Наша вера” з цікавымі артыкуламі пра жыццё і гісторыю Касцёла на Беларусі.
- Пры нашай парафіі працуе юрыдычны кабінет, дзе кожны можа бясплатна атрымаць юрыдычную дапамогу. 1 сакавіка ў 18.30 у першым кабінеце пройдзе лекцыя па сямейных пытаннях. Пасля лекцыі будзе магчымасць індывідуальна паразмаўляць са спецыялiстам. Для ўдзелу неабходна запісацца. Нумар тэлефону для запісу размешчаны на дошцы аб'яў.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні.
Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
VI-ая Звычайная нядзеля, 14 лютага 21 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 17лютага, серада – Папяльцовая серада. Пачатак Вялікага Посту. Разпарадак Св. Імшаў: 7.00; 11.00; 19.00.
Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – пятніца а 18.00
- Крыжовы шлях для моладзі – пятніца а 20.00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – субота а 16.00
- Песні жальбы – нядзеля а 11.20
З жыцця нашай парафіі і араторыя:
- 21 лютага, нядзеля - ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні збіраем на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. У дадзены час распрацоўваецца праектная дакументацыя па выкананю інтэр’ерных працаў у святыні.
- 21 лютага, нядзеля - дзень нараджэння нашага святара, кс. Алега Каралёва. Запрашаем усіх вернікаў далучыцца да супольная малітвы і віншаванняў падчас св.Імшы а 10.00 гадзіне.
- 20 лютага, субота, 17.00 - чарговая сустрэча кандыдатаў у міністранты. Урачыстае прыняцце кандыдатаў у міністранты адбудзецца 28 лютага падчас св.Імшы а 10.00 гадзіне.
- 20 лютага, субота - ў араторыі імя Св. Яна Боско абдудзецца турнір па настольнаму тэнісу:
- узроставая група ад 11 да 14 год - з 18.00 да 20.00,
- узроставая група ад 15 год і вышэй – з 20.00 да 22.00.
Кошт удзелу - 2 рублі.
Запісацца на турнір можна на інстаграм старонцы араторыя @aratoryj_mensk, альбо ў закрыстыі па 19 лютага. Усіх сардэчна запрашаем прыняць удзел у турніры.
Заахвочваем набываць у парафіяльным кіёску абразы і духоўную літаратуру для ўзрастанні ў веры і паглыблення нашых ведаў (абразы з выявай Маці Божай Будслаўскай, Св. Яна Боско, апекуна нашай парафіі, і іншых святых; новае выданне біяграфіі Св. Яна Боско; афорленую у рамцы малітву перад і пасля ежы і г.д.).
Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні.
Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!