ХХXII Звычайная нядзеля – 7 лістапада 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 09 лістапада, аўторак – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
- 10 лістапада, серада – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
- 11 лістапада, чацвер – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
- 12 лістапада, пятніца – свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
- 13 лістапада, субота – успамін бл. Арцемія Дзацці, салезіяніна.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 10 лістапада адбудзецца малітва за памерлых на вайсковых могілках на вул. Казлова 11. Да ўдзелу запрашаюцца члены Апостальства Дапамогі Душам Чысцовым і ўсе жадаючыя. Пачатак ў 17.30 каля галоўнай брамы.
- 11 лістапада, чацвер - у 20.00 у капліцы адбудзецца бацькоўскі сход для дзяцей, якія у гэтым годзе праходзяць другі год падрыхтоўку да першай Святой Камуніі, (дзеці, у якіх катэхезу праводзіць с. Люцыя). Сардэчна запрашаем!
- 13 лістапада, субота - у 17.00 адбудзецца св. Імша для апостальства Маці Божай Патронкі Добрай Смерці. Запрашаем!
- На працягу ўсяго месяца лістапада па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- 21 лістапада, нядзеля - парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ва ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў Радзюш Вольгі. У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, а таксама цікавую гістарычную кнігу пра лёс САЛЕЗІЯНАЎ на нашай бацькаўшчыне з 1921 па 2021 год. Кніга з’яўляецца вынікам доўгай і стараннай працы кс. Артура Ляшнеўскага, нашага святара, які прылажыў шмат намаганняў у пошуках гістарычных матэрыялаў. Ушаноўваючы ахвярную працу святароў салезіянаў на працягу стагоддзя, заахвочваем вернікаў набываць гэтую гістарычную кнігу!
Таксама ў нашым парафіяльным кіёску можна набыць новую літаратуру з жыцёрысам св. Яна Боско, літаратуру на Біблейскую тэматыку, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ХХXI Звычайная нядзеля – 31 кастрычніка 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 1 лістапада, панядзелак – Урачыстасць усіх Святых. Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.
- 2 лістапада, аўторак – успамін усіх памерлых вернікаў. Распарадак св. Імшаў: 8.00; 19.00. Зачытваць спіскі з імёнамі памерлых, якія пададзены ў наш парафіяльны кіёск, і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша, распачынаем у 17.00.
Наведаўшы могілкі і памаліўшыся за памерлых, на працягу ўсяго месяца лістапада (згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 27 кастрычніка 2020 года, які гэтай жа Пэнітэнцыярыяй прадоўжаны і на 2021 год, у сувязі з утрымованнем эпідэміялагічнай сітуацыі) выканаўшы звычайныя ўмовы (прабыванне ў стане ласкі, прыняцце Камуніі, малітва ў інтэнцыях Папы), можна атрымаць поўны адпуст, ахвяраваўшы яго за памерлых. У адзін дзень можна атрымаць толькі адзін поўны адпуст і ахвяраваць за аднаго памерлага.
- 3 лістапада, серада – успамін св. Марціна дэ Порэса, законніка.
- 4 лістапда, чацвер – успамін св. Караля Барамэя, біскупа, а таксама першы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся ў гэты дзень аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 5 лістапада, пятніца – першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 6 лістапада, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на Св. Імшу ў 17.00.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 3 лістапада ў капліцы ў 17.30 адбудуцца нешпары за душы ў чысцы церпячыя. Пасля малітвы прадугледжана фармацыйная канферэнцыя для членаў Апостальства душ чысцовых і ўсіх жадаючых.
- На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- Падчас восеньскіх канікул, з 2 па 4 лістапада, запрашаем дзяцей з 3 па 6 клас у восеньскі араторый. Араторый будзе праходзіць з 9.00 да 15.00. Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Кошт удзелу 12 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску. За больш падрабязнай інфармацыяй просім звяртацца да кс. Алега Каралёва.
- 21 лістапада парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў Радзюш Вольгі. У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, а таксама цікавую гістарычную кнігу пра лёс САЛЕЗІЯНАЎ на нашай бацькаўшчыне з 1921 па 2021 год. Кніга з’яўляецца вынікам доўгай і стараннай працы кс. Артура Ляшнеўскага, нашага святара, які прылажыў шмат намаганняў у пошуках гістарычных матэрыялаў. Ушаноўваючы ахвярную працу святароў салезіянаў на працягу стагоддзя, заахвочваем вернікаў набываць гэтую гістарычную кнігу!
Таксама ў нашым парафіяльным кіёску можна набыць новую літаратуру з жыцёрысам св. Яна Боско, літаратуру на Біблейскую тэматыку, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
Расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна ў актаву малітваў за памерлых
- Катэгорыя: Аб'явы
ДЭКАНАТ МІНСК-ЗАХАД
- Кальварыйскія могілкі — 2 лістапада
10.00 — Імша за памерлых
18.00 — працэсія на могілках
19.00 — Імша за памерлых
- Козыраўскія могілкі (2-гі Германаўскі зав.)
31 кастрычніка — 14.00
6 лістапада — 16.30
- Лашаны — 7 лістапада ў 13.30
- Масюкоўшчына (вул. Масюкоўшчына) — 2 лістапада ў 15.00
- Паўночныя могілкі — 6 лістапада ў 10.00 (каля ўсіх брамаў)
- Пятроўшчына (пр-т Дзяржынскага) — 6 лістапада ў 12.00 (каля цэнтральнага ўваходу)
- Сухараўскія (вул. Янкоўскага) — 7 лістапада ў 13.30
- Усходнія (Маскоўскія) могілкі — 6 лістапада ў 12.00
МІНСКІ РАЁН
- Атоліна — 6 лістапада ў 14.30
- Воўчкавічы (Шчомысліцкі с/с) — 6 лістапада ў 11.00
- Гарадзішча (за Азярцом, паміж вёскамі Багушова і Гарадзішча) — 6 лістапада 13.30
- Ждановічы — 31 кастрычніка ў 11.00
- Зарэчча — 31 кастрычніка ў 13.00
- Заслаўе
Старыя могілкі — 31 кастрычніка 13.30
Захарычы — 31 кастрычніка 14.00
- Заходнія могілкі — 30 кастрычніка ў 12.00 (каля цэнтральнага ўваходу)
- Каралішчавічы — 31 кастрычніка ў 11.00
- Качына — 30 кастрычніка ў 13.00
- Прылукі — 6 лістапада ў 14.00
- Самахвалавічы — 6 лістапада ў 15.00
- Сёмкаў Гарадок — 30 кастрычніка ў 11.00
- Сеніца — 6 лістапада ў 13.00 (уваход насупраць царквы)
- Тарасава — 31 кастрычніка ў 15.00
- Цна — 2 лістапада ў 12.00
- Чучаны — 31 кастрычніка ў 9.00
- Шабуні (Пухавіцкі р-н) — 30 лістапада 12.00 — святая Імша ў капліцы св. Роха, пасля Імшы — благаслаўленне магіл
- Яркава — 30 кастрычніка ў 15.30
ДЭКАНАТ МІНСК-УСХОД
- Калодзішчы
30 кастрычніка (субота) у 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
31 кастрычніка (нядзеля) ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Лошыцкія могілкі (м-н Чыжоўка) — 7 лістапада (нядзеля) у 13.00 (каля касцёла)
- Міханавічы — 30 кастрычніка (субота) у 10.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Лясное — 30 кастрычніка (субота) у 11.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Сокал (могілкі в. Волма) — 31 кастрычніка (нядзеля) у 12.00
- Уручча (вул. Лажынская) — 1 лістапада (панядзелак) у 18.00
- Чыжоўскія могілкі — 30 кастрычніка (субота) у 13.00 (каля галоўнага ўваходу)
МІНСКІ РАЁН
- Аколіца — 31 кастрычніка (нядзеля) у 13.00 (св. Імша ў капліцы і пасля асвячэнне могілак)
- Астрашыцкі Гарадок — 30 кастрычніка (субота) у 10.00
- Гатава — 31 кастрычніка (нядзеля) у 14.30
- Забалаць — 30 кастрычніка (субота) у 12.00
- Каралёў Стан — 30 кастрычніка (субота) у 12.00 (каля галоўнага ўваходу)
- Копішча — 2 лістапада (аўторак) у 18.00
- Сініло — 31 кастрычніка (нядзеля) у 11.30
ХХX Звычайная нядзеля – 24 кастрычніка 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 28 кастрычніка, чацвер – свята св. Сымона і Юды, апосталаў, а таксама дзень імянінаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Памятаем аб ім нашых малітвах.
- 29 кастрычніка, пятніца – успамін бл. Міхала Руа, святара салезіяніна.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі просім прыносіць ў парафіяльны кіёск.
- 1 лістапада, панядзелак – урачыстасць Усіх Святых. Разпарадак св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
- 2 лістапада, аўторак – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 19.00. У 17.00 разпачынаем зачытваць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, якія вы падавалі ў наш парафіяльны кіёск і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша.
- На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- Падчас восеньскіх канікул, з 2 па 4 лістапада, запрашаем дзяцей з 3 па 6 клас у восеньскі араторый. Араторый будзе праходзіць з 9 да 15 гадзін. Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Кошт удзелу 12 рублёў. Запісацца можна ў парафіяльным кіёску. За больш падрабязнай інфармацыяй просім звяртацца да кс. Алега Каралёва.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новыя часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера”, а таксама вельмі цікавую гістарычную кнігу пра лёс САЛЕЗІЯНАЎ на нашай бацькаўшчыне з 1921 па 2021 год. Кніга з’яўляецца вынікам доўгай і стараннай працы кс. Артура Ляшнеўскага, нашага святара, які прылажыў шмат намаганняў у пошуках гістарычных матэрыялаў. Ушаноўваючы ахвярную працу святароў салезіянаў на працягу стагоддзя, заахвочваем вернікаў набываць гэтую гістарычную кнігу! У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новую літаратуру з жыцёрысам св. Яна Боско, літаратуру на Біблейскую тэматыку, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
ХХVIX Звычайная нядзеля – 17 кастрычніка 2021 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 18 кастрычніка, панядзелак – свята св. Лукі, евангеліста, а таксама апекуна ўсіх лекараў. Асаблівым чынам, памятаем у гэты дзень у сваіх малітвах пра ўсіх лекараў і медыкаў, асабліва ў гэты нялёгкі час.
- 19 кастрычніка, аўторак – успамін св. Паўла ад Крыжа, прэзбітэра.
- 22 кастрычніка, пятніца – успамін св. Яна Паўла II, папы.
- 23 кастрычніка, субота – успамін св. Яна Капістрана, прэзбітэра.
- 24 кастрычніка, нядзеля - паводле традыцыі салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. У гэты дзень на прыканцы кожнай св. Імшы можна будзе атрымаць праз заступніцтва Марыі Успамогі Хрысціянаў урачытсае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі. Пасля вячэрняй св. Імшы, а гадзіне 20.30 у нашай святыні адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Запрашаем усю салезіянскую сям’ю і ўсіх вернікаў.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 23 кастрычніка, субота – у Мінскай Архікатэдральнай святыні а 11.00 гадзіне адбудзецца інгрэс, так званае афіцыйнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Запрашаем усіх вернікаў да ўдзелу і супольнай малітвы.
- 23 кастрычніка, субота – на 17.00 гадзіну для руху апостальства душ чысцовых у нашай святыні будзе справавацца Св. Эўхарыстыя, на якую запрашаем усіх, хто належыць да гэтага руху, а таксама ўсіх жадаючых.
- Прыпамінаем і заахвочваем моладзь і дзяцей запісвацца на заняткі па рэлігіі. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску. Просім бацькоў і апекуноў паклапаціцца аб гэтым! Распарадак заняткаў размешчаны на дошцы аб’яў і пры парафіяльным кіёску.
- СТУДЭНТЫ І ПРАЦУЮЧАЯ МОЛАДЗЬ! Пры нашай парафіі і араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Сустрэчы для студэнтаў і навучэнцаў праходзяць па аўторках у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Артур Ляшнеўскі. Сустрэчы для працуючай моладзі адбываюцца па серадах у класе № 2 у будынку капліцы. Сустрэчы праводзіць кс. Алег Каралёў.
- Таксама па аўторках і серадах запрашаем вернікаў і моладзь на малітву “Літургія гадзінаў” (БРЭВІЯРЫЙ), якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.
- Запрашаем хлопцаў стаць міністрантамі ў нашай парафіі, каб служыць Богу пры алтары. Запісацца можна ў парафіяльнай закрыстыі.
- У месяцы кастрычніку разам з усім Касцёлам молімся на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою ва ўсім свеце, а таксама аб ласку хуткага спынення пандэміі. Набажэнствы Ружанцовыя з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту для ўсіх вернікаў адбываюцца па будням а 18.00 гадзіне. Для моладзі – па пятніцам у 20.00. Для дзяцей і бацькоў – па суботах ў 16.00. Ўсіх запрашаем!
- Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Спіскі з імёнамі можна прыносіць ў парафіяльны кіёск.
- Сёння ў ІІІ-ю нядзелю месяца, калі ахвяры збіраем на будову нашай новай святыні, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў пагашэнні доўгу за выкананыя будаўнічыя працы ў новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!