ХVIІ Звычайная нядзеля – 26 ліпеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 29, Серада – успамін св. Марты.
- 30, Чацвер – успамін св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла, а таксама прыпадая 9-ая гадавіна святарскага пасвячэння кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, памятаем аб ім у сваіх малітвах.
- 31, Пятніца – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара, а таксама ў салезіянскай сям’і ўспамінаем Св. Яна Боско.
- 1 жніўня. Субота – І-ая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У гэты дзень у нашай парафіі адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- З 1 жніўня 2020 года адновіць сваю працу наш салезіянскі араторый, але пакуль толькі на вуліцы.
Усе мерапрыемствы павінны адбывацца выключна на вуліцы, на тэрыторыі каля араторыя і спартыўных пляцоўках, якія да яго прылягаюць. Таксама неабходна прытрымлівацца выканання наступных умоў:
- сачыць, каб удзельнікі мерапрыемстваў апрацоўвалі рукі антысэптыкам і захоўвалі сацыяльную дыстанцыю,
- перад пачаткам мерапрыемства кожнаму ўдзельніку мераць тэмпературу бескантактавым тэрмометрам,
- пры выяўленні ў кагосьці з удзельнікаў сімптомаў ВРВІ адказныя адразу павінны звязацца з яго бацькамі.
- 5 жніўня ў сераду, у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне, у нашай парафіі, сястра Дар’я Еўтухоўская і сястра Юлія Клявец, салезіянкі, будуць абнаўляць свае манаскія абяцанні, каб у дальнейшым працягваць сваё служэнне Богу і людзям! Запрашаем усіх вернікаў на ўрачыстую Св. Імшу і атуляем нашых сясцёр сваімі малітвамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя”.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
ХVI Звычайная нядзеля – 19 ліпеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 20, Панядзелак – успамін св. Апалінарыя, біскупа і мучаніка.
- 21, Аўторак – успамін св. Лаўрэнція з Брындызі, прэзбітэра
і доктара Касцёла. - 22, Серада – свята св. Марыі Магдалены.
- 23, Чацвер – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
- 24, Пятніца – успамін Шарбэля Маклуфа, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Ўспамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы ў нашай святыні праз заступніцтва Марыі Ўспамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
- 25, Субота – свята св. Якуба, апостала, а таксама ўспамін
св. Крыштафа, апекуна ўсіх вадзіцеляў.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- У нядзелю 26 ліпеня, на прыканцы ўсіх Святых Імшаў адбудзецце асвячэнне ўсіх транспартных сродкаў. Запрашаем усіх вадзіцеляў!
- 5 жніўня ў сераду, у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне, у нашай парафіі, сястра Дар’я Еўтухоўская і сястра Юлія Клявец, салезіянкі, будуць панаўляць свае манаскія абяцанні, каб у дальнейшым працягваць сваё служэнне Богу і людзям! Запрашаем усіх вернікаў на ўрачыстую Св. Імшу і атуляем нашых сясцёр сваімі малітвамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя”.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
ХV-ая Звычайная нядзеля -12 ліпеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 15, Серада – успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
- 16, Чацвер – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.
З жыцця і падзей нашай парафіі:
- 19, Нядзеля – прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі, ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Ахвяраванні збіраем на пагашэнне даўгоў за выкананыя ўжо працы.
- 5 жніўня ў сераду, у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне, у нашай парафіі, сястра Дар’я Еўтухоўская і сястра Юлія Клявец, салезіянкі, будуць абнаўляць свае манаскія абяцанні, каб у дальнейшым працягваць сваё служэнне Богу і людзям! Запрашаем усіх вернікаў на ўрачыстую Св. Імшу!
Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні.
ХIІІ-ая Звычайная нядзеля – 28 чэрвеня 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:
- 29, Панядзелак — Урачыстасць святых Пятра і Паўла, Апосталаў. Св. Імшы ў нашай святыні будуць: 7.00; 11.00; 19.00.
- 30, Аўторак – успамін святых Першамучанікаў Рымскага Касцёла.
- 2 ліпеня. Чц. – Урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай, а таксама першы чацвер месяца – молімся аб новыя і святыя пакліканні да манасскага і святарскага жыцця.
- 3, Пт. – свята св. Тамаша, Апостала, а таксама першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсв. Сэрцу Езуса.
- 4, Сб. – першая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. Таксама ў гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння а гадзіне 20.30 адбудзецца онлайн спатканне моладзі з ўсёй Беларусі. Магчымасць прыняць удзел у гэтым спатканні можна знайсці па адрасу інстаграма: араторый_Мінск.
- Выказваем таксама шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні.
Паведамленне Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адносна святкавання ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў аг. Будслаў
- Катэгорыя: Аб'явы
- Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая 2020 г., Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што планаваны на 3–4 ліпеня г.г. агульнанацыянальны Будслаўскі фэст пераносіцца на пазнейшы час. Пра магчымасць яго правядзення будзе паведамлена пазней.
- 1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак набажэнстваў наступны:
1 ліпеня — 18.00
2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00
- Усе святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры.
- Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі.
- Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях.
- Падчас адпустовых урачыстасцяў праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай можна будзе ўвайсці ў базыліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву.
- Ваду для асвячэння просьба прывозіць з сабой. Благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў будзе адбывацца пасля кожнай святой Імшы.
- Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісваць загадзя дома, а ў санктуарыі апусціць іх разам з ахвяраваннямі ў адпаведныя скрынкі, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл. Для выключных выпадкаў пры выхадзе з касцёла прадугледжаны столік з чыстымі карткамі і ручкамі, дзе самастойна можна будзе запісаць інтэнцыі і разам з ахвяраваннямі пакласці ў адпаведныя скрынкі.
- Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.
Мінск, 16 чэрвеня 2020 г.