1 ЛІСТАПАДА 2020 ГОДА – НЯДЗЕЛЯ УСІХ СВЯТЫХ
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 2, Пн. – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак Св. Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 8.00 – Св. Імша ў капліцы; 17.00 – разпачынаем зачытваць выпамінкі з імёнамі нашых блізкіх памерлы ў новай святыні; 19.00 – Св. Імша за ўсіх памерлых у новай святыні.
- 3, Ат. – успамін св. Марціна дэ Порэса, законніка.
- 4, Ср. – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу ўсяго месяца лістапада запрашаем усіх вернікаў маліцца на Св. Ружанцы ў інтэнцыі ўсіх памерлых. У нашай парафіі будзем маліцца кожны дзень у 18.00 гадзін, зачытваючы імёны памерлых, пададзеныя вернікамі ў месяцы кастрычніку на выпамінкі.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, пасвечаныя тэматыцэ юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне, які ў хуткім часе будзем святкаваць. Заахвочваем усіх набываць!
- У нашай святыні, пры галоўным алтары, знаходзіцца скрыня ў якую збіраем ахвяраванні на вельмі пільнае лячэнне нованароджаннага дзіцятка Нікіты. Божа адўдзяч кожнаму!
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
ХХIX-ая Звычайная нядзеля 18 кастрычніка 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 19, Панядзелак – успамін св. Паўла ад Крыжа, прэзбітэра.
- 22, Чацвер – успамін св. Яна Паўла II, папы.
- 23, Пятніца – успамін св. Яна Капістрана, прэзбітэра.
- 24, Субота – успамін св. Антонія Марыі Клярэта, біскупа. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы а 19.00 гадзіне праз Яе заступніцтва можна будзе атрымаць Божае благаслаўленне. Запрашаем!
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- 19 кастрычніка ў панядзелак – разпачынаем навэнну да св. Юды Тадэвуша ў інтэнцыі хуткага вяртання на Беларусь нашага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. У нашай парафіі навэннай будзем маліцца на прыканцы св. Імшаў.
- 19 кастрычніка а гадзіне 18.30 па вул. Серафімовіча 19, адбудзецца для дзетак і бацькоў малітоўная сустрэча на св. Ружанцы, якую ўзначаліць бп. Юрый Касабуцкі. Запрашаем і заахвочваем бацькоў і дзетак прыняць свой удзел. Сустрэча будзе адбываца на вуліцы пры сацыяльным цэнтры.
- Дзяцей і моладзь просім запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Асабліва просім на гэта звярнуць увагу бацькоў і апекуноў. У сувязі з эпідэміяй каранавірусу катэхэзы ў катэхэтычных класах адбываюцца на дыстанцыі.
- У нашым парафіяльным кіёску прымаем спіскі памерлых на выпамінкі, за якіх будзем маліцца 2 лістапада, а таксама на парцягу ўсяго месяца лістапада на св. Ружанцы. Вельмі просім вернікаў не адкладваць гэтай справы на апошні час.
- Таксама ў нашым парафіяльным кіоску можна набыць лампадкі і літургічныя каляндары са святамі на 2021 год.
- Запрашаем працуючую моладзь і студэнтаў на катэхэзу, якія адбываюцца па аўторках і серадах, на выбар, а гадзіне 20.15 у будынку нашага араторыя з захаваннем дыстанцыі.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
ХХVIII Звычайная нядзеля – 11 кастрычніка 2020 год.
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 13, Аўторак – успамін бл. Александрыны, Марыі да Коста, салезіянкі-супрацоўніцы.
- 14, Серада – успамін св. Калікста І, папы і мучаніка.
- 15, Чацвер – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
- 16, Пятніца – успамін св. Ядвігі, законніцы, а таксама успамін св. Маргарыты Марыі Алякок, панны.
- 17, Субота – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- Для ўсіх дзяцей у нашай парафіі на месяц кастрычнік аб’яўляем конкурс на самы прыгажэйшы букет для Маці Божай, зроблены ўласнымі рукамі. Букеты просім прыносіць да 25 кастрычніка ў клас №1. А 1 лістапада пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
- 19 кастрычніка а гадзіне 18.30 па вул. Серафімовіча 19, адбудзецца для дзетак і бацькоў малітоўная сустрэча на св. Ружанцы, якую ўзначаліць бп. Юрый Касабуцкі. Запрашаем і заахвочваем бацькоў і дзетак прыняць свой удзел. Сустрэча будзе адбываца на вуліцы пры сацыяльным цэнтры.
- У нашым парафіяльным кіёску прымаем ужо спіскі памерлых на выпамінкі, за якіх будзем маліцца на парцягу ўсяго месяца лістапада. Вельмі просім вернікаў не адкладваць гэтай справы на апошні час.
- Просім дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Асабліва просім на гэта звярнуць увагу бацькоў і апекуноў.
- Запрашаем працуючую моладзь і студэнтаў на катэхэзу, якія адбываюцца па аўторках і серадах, на выбар, а гадзіне 20.15 у будынку нашага араторыя.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
ХХVII-ая Звычайная нядзеля – 4 кастрычніка 2020 года
- Катэгорыя: Аб'явы
Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 5, Панядзелак – успамін св. Фаустыны Кавальскай, панны.
- 6, Аўторак – успамін св. Бруна, прэзбітэра.
- 7, Серада – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. Парафія Маці Божай Ружанцовай у Лошыцы святкуе ўрачыстасць. Галоўная святая Імша адбудзецца а 19.00 гадзіне. Праз удзел ва ўрачыстай св. Імшы можна атрымаць поўны адпуст. Заахвочваем вернікаў прыняць свой удзел.
- 9, Пятніца – успамін св. Дыянісія, біскупа, і паплечнікаў, мучанікаў, а таксама ўспамін св. Яна Леанардзі, прэзбітэра.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- На працягу ўсяго месяца кастрычніка, молімся на Святым Ружанцы:
Для усіх вернікаў на Святым Ружанцы молімся па буднім дням а гадзіне 18.15.
Для дзяцей і бацькоў на Святым Ружанцы молімся па суботам а гадзіне 16.00.
Для моладзі на Святым Ружанцы молімся па пятніцам а гадзіне 20.00 у будынку араторыя! Запрашаем!
- Для ўсіх дзяцей у нашай парафіі на месяц кастрычнік аб’яўляем конкурс на самы прыгажэйшы букет для Маці Божай, зроблены ўласнымі рукамі. Букеты просім прыносіць да 25 кастрычніка ў клас №1. А 1 лістапада пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
- У нашым парафіяльным кіёску прымаем ужо спіскі памерлях на выпамінкі, за якіх будзем маліцца на парцягу ўсяго месяца лістапада. Вельмі просім вернікаў не адкладваць гэтай справы на апошні час.
- Таксама ў парафіяльным кіёску можна набыць каляндары на новы літургічны год.
- Просім дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым малодшаму пакаленню. Катэхэзы для дзяцей і школьнай моладзі разпачаліся ўжо з 20 верасня.
- З 6 кастрычніка распачынаем катэхэзу для працуючай моладзі і студэнтаў, якія будуць адбывацца па аўторках і серадах, на выбар, а гадзіне 20.15. У гэтыя дні пасля св. Імшы а 19.00 молімся разам літургію гадзінаў (Брэвярый) і слухаем традыцыйнае салезіянскае слоўка, пасля якога збіраемся ў араторыі на катэхэзу. За больш дакладнай інфармацыяй, просім звяртацца да кс. Алега.
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!