Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

2-ая Нядзеля Вялікага Посту – 17 сакавіка 2019 года

 

Згодна з літургічным каляндаром нашай архідыяцэзіі на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

·       19, Аўт. – Урачыстасць Св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама дзень імянінаў папы Бэнэдыкта XVI. Памятаем аб ім ў сваіх малітвах, а таксама праз заступніцтва Св. Юзафа просім аб усе неабходныя ласкі для ўсіх мужчынаў і хлопцаў. Распарадак св. Імшаў у гэты дзень будзе наступны: 7.00; 11.00;19.00. Усе, хто не працуе
ў гэты дзень на дзяржаўнай працы, не павінен працаваць.

·       Пасля галоўнай вячэрняй св. Імшы, а 19.00 гадзіне, ўсіх мужчын і іх сем’і, а таксама хлопцаў, запрашаем
у Араторый на віншаванне. А шаноўных жанчын і дзяўчат заахвочваем падрыхтаваць для нашых мыжчын салодкія пачастункі.

·       Прыпамінаем! Што як пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі выбралі: “Дапамагаем бяздомным дзецям Афрыкі
ў іх дахарчаванні”. Пры галоўным алтары, выстаўлена скрыня, у якую, на працягу ўсяго Вялікага Посту, збіраем ахвяраванні на патрэбы бедных дзяцей Афрыкі.

·       Таксама пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.

·       Прагнем прыпомніць, што рэкалекцыі ў часе Вялікага Посту ў нашай парафіі адбудуцца 5, 6 і 7 красавіка. Абвяшчаць іх будзе кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Распарадак рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў пры ўваходзе да нашай святыні, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Просім усіх вернікаў запланаваць гэты час у праграме свайго жыцця.

·       У наступную нядзелю а 17.00 гадзіне, для дарослых адбудзецца чарговая катэхэза. Запрашаем!

·       Выказваем усім нашым ахвярадаўцам сваю шчырую падзяку за кожнае ахвяраванне, якія Вы сёння складаеце
і якія складалі дэ гэтага часу на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні! Божа ўзнагародзь кожнага патрэбнымі ласкамі!

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску