Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

6-ая Велікодная Нядзеля – 26 мая 2019 года

На гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • Пн. – Успамін св. Аўгустына Кэнтэрберыйскага, біскупа.
  • Чц. – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Распарадак Святых Імшаў
    у нашай парафіі будзе наступны: 7.00; 11.00; 19.00.
  • Пт. – Свята адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень таксама прыпадая гадавіна святарскіх пасвечанняў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
  • 1 чэрвеня. Сб. – Успамін Св. Юстына, мучаніка, а таксама І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў да кожнага з нас.
  • 1 чэрвеня. Сб. – пачатак Чэрвенскіх набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. У нашай парафіі набажэнствы будуць адбывацца:

- буднія дні а гадзіне 18.30

- у нядзелі а гадзіне 11.30

  • 2 чэрвеня. Ндз. – адбудзецца ўрачыстая працэсія па вуліцах г. Мінска. Разпачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы а 9.00 гадзіне. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі а 19.00 гадзіне. Запрашаем і заахвочваем усіх нашых вернікаў, асабліва моладзь, дзяцей, групы і колы парафіяльныя, прыняць свой актыўны ўдзел у працэсіі.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • 8 чэрвеня адбудзецца святарскае пасвячэнне дыякана Артура Ляшнеўскага SDB. Святарскае пасвячэнне ўдзеліць Яго Эксцыленцыя бп. Аляксандр Яшэўскі SDB. Літургія прэзбітэрскага пасвячэння адбудзецца а 11-й гадзіне ў касцёле св. Яна Боско ў Мінску па адрасе: вул. Пляханава, 28-1. Запрашаем и памятаем аб дыякану Артуру Ляшнеўскім у сваіх малітвах. Просім таксама нашых шаноўных жанчын на гэтую Урачыстасць спячы шмат бліноў і салодкага печыва. Печыва і бліны можна прыносіць да нашых сясцёр.
  • Увага! Збліжаецца летні час! Распарадак Св. Імшаў на летні час у нашай парафіі будзе наступны: 00; 10.00; 12.00; 19.00. А 14.00 гадзіне Св. Імшы не будзе да верасня месяца.
  • Выказваем сваю шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні ахвяраваныя Вамі на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні.

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску