Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

НАВЭННА ДА СВЯТОГА ЯНА БОСКО

ДЗЕНЬ 7

 

ПЕРШЫ МІСІЯНЕРСКІ СОН: ПАТАГОНІЯ

Гэты сон падштурхнуў кс. Боска да важнага рашэння: распачаць апостальскую місію сваіх дзяцей-салезіянаў. Кс. Боска ўбачыў яго ў 1872г., упершыню расказаў Пію IX у сакавіку 1876 г., а пасля пераказваў некаторым салезіянам.

“Я ўявіў, што я ў дзікай і зусім незнаёмай мясцовасці. Гэта была велізарная, зусім не апрацаваная раўніна без прыкметы ўзгоркаў ці іншых узвышшаў. Толькі далёка на гарызонце яе атачалі змрочныя горы. Па раўніне праходзілі натоўпы людзей. Амаль голыя, незвычайна вялікага росту, лютага выгляду, з доўгімі жосткімі валасамі, дачарна смуглявыя, а апрануты толькі ў шырокія накідкі са скуры, якія спадалі з плячэй. Узброены нейкімі коп’ямі і прашчамі.

Гэтыя натоўпы людзей, рассеяныя тут і там, дастаўлялі назіральніку розныя відовішчы: адны бегалі, палюючы на жывёл, іншыя неслі на вастрыі дзід кавалкі мяса, з якога капала кроў. Адны ваявалі між сабой, іншыя біліся з жаўнерамі ў еўрапейскім адзенні, і зямля была ўсыпана трупамі. Я дрыжаў, гледзячы на гэта; і вось на краю раўніны паказаліся шматлікія твары: у іх па спадніцах і і паводзінах я ўгадваў місіянераў з розных ордэнаў.

Яны набліжаліся, каб прапаведваць варварам веру ў Езуса Хрыста. Я глядзеў уважліва, але нікога не пазнаваў. Яны ўвайшлі ў асяроддзе дзікуноў, але тыя, як толькі  іх заўважылі, накінуліся на іх з д’ябальскай лютасцю і адскай злараднасцю, забівалі іх, злосна і жорстка рвалі на кавалкі і натыкалі кавалкі плоці на вастрыі доўгіх дзід.

Стаўшы сведкам гэтай жудаснай бойкі, я сказаў пра сябе:

-          Як жа навярнуць гэты зверскі народ?

Раптам заўважаю ў далечыні: яшчэ адзін місіянерскі атрад набліжаецца да дзікуноў, а наперадзе – рад юнакоў.

Я дрыжаў і думаў:

-          Ідуць на верную смерць.

Я падышоў да іх бліжэй – гэта былі клерыкі і святары. Прыгледзеўшыся ўважлівей, я пазнаў у іх нашых салезіянінаў. Першыя з іх былі знаёмыя, а многіх іншых, якія ішлі за першымі, я не ведаў асабіста, але зразумеў, што гэта таксама салезіянскія місіянеры, дакладна з нашых.

-          Як жа так? – усклікаў я.

Не жадаючы дазволіць ім ісці далей, я збіраўся іх спыніць. І з хвіліны на хвіліну чакаў, што іх напаткае той самы лёс, што і папярэдніх місіянераў. Ужо хацеў я развярнуць іх назад, калі ўбачыў, што варварскія натоўпы ўзрадаваліся іх з’яўленню: апусцілі зброю, адклалі сваю лютасць і прынялі нашых місіянераў з усялякім раўнадушшам.

Дзівячыся, я казаў сабе:

-          Паглядзім,  што будзе!

І ўбачыў, як нашы місіянеры ідуць наперад да ордаў дзікуноў, вучаць іх, а тыя з ахвотай слухаюць; настаўляюць, а тыя выконваюць настаўленні.

Я працягнуў назіраць і ўбачыў, што місіянеры моляцца святы ружанец, а дзікуны, якія беглі з розных бакоў, станавіліся навокал іх і паўтаралі словы малітвы.

Неўзабаве салезіяне размясціліся ў цэнтры натоўпа і сталі на калені. Дзікуны, склаўшы зброю на зямлю да ног місіянераў, таксама сталі на калені. І вось адзін з салезіянаў запеў: “Хваліце Марыю, о верныя сэрцы…”, і ўвесь натоўп ў адзін голас падхапіў хвалебны спеў, ды так складна і гучна, што я прачнуўся амаль спалохана.

Гэты сон глыбока ўразіў маю душу: я палічыў яго паведамленнем звыш”.

Спачатку кс. Боска выказаў здагадку, што маюцца на ўвазе нарроды Эфіопіі, потым падумаў пра наваколле Ганконга, наканец пра Паўднёва-Усходнюю Азію. Толькі ў 1874 годзе, атрымаўшы самыя настойлівыя запрашэнні адправіць салезіянаў у Аргенціну, ён ясна зразумеў, што дзікуны са сну – гэта абарыгены шырокага рэгіёну, тады амаль невядомага, - Патагоніі.

“Хто тады думаў пра жаласных насельнікаў аддаленных абласцей Паўднёвай Амерыкі? Географы мелі пра іх зусім скудныя прадстаўленні. Аргентынскі і чылійскі ўрады настолькі мала клапаціліся пра індзейцаў, што і ў свае перапісы іх не ўключалі, быццам гэтых людзей зусім не было на свеце. Нават у Рыме высокапастаўленыя прэлаты  знаходзілі задумкі кс. Боска ўтапічнымі: адзін кардынал сказаў, што кс. Боска хоча адправіць місіянераў евангелізіраваць траву ў Пампе.

А кс. Боска, які рупліва чытаў “Анналы распаўсюджвання веры, ужо даўно ведаў, што там жывуць дзікія народы, якія яшчэ не ведаюць Евангелля. У сваіх вялікіх місіянерскіх  памкненнях ён прыспешваў той дзень, калі зможа адправіць у Патагонію глашатаяў боскага слова; тут яму і прысніўся гэты сон, які пакінуў моцнае ўражанне”. (Э. Чэрыа)

 

 

Святы Яне Боско, дзеля збаўлення людзей ты выслаў сваіх місіянераў у розныя куткі свету, распалі і ў нас такую ж любоў, каб мы ўмелі шукаць несмяротныя душы і здабываць іх для Бога. Амэн.

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

 

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску