Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
25 снежня, калі ўвесь хрысціянскі свет сустракае Божае Нараджэнне, калі ўсе людзі чакаюць здзяйснення сваіх патаемных мараў і перажываюць вялікае свята, ёсць яшчэ адна падстава для радасці. А менавіта выхад новага альбома гурта “Небасхіл” – “Шлях да збаўлення”.
“Шлях да збаўлення” – гэта глыбокі і эмацыянальны альбом, праца над якім працягвалася больш за 2 гады.
“Шлях да збаўлення” – гэта новы падыход гурта да сваёй творчасці: нестандартныя мелодыі, стылістычныя пераходы ад блюза да поп-рока,ужыванне вялікай колькасці жывых інструментаў.
“Шлях да збаўлення” – гэта нечакана іншы віток у развіцці лірыкі, дзе сацыяльны пратэст змяняецца вечнымі вобразамі, адчай – любоўю і радасцю.
“Шлях да збаўлення” – гэта амаль цалкам аўтарскія песні гурта на беларускай і рускай мовах, а таксама вялікі бонус звышцікавых і дзіўных сюрпрызаў.
“Шлях да збаўлення” – гэта яскравая ілюстрацыя жыццёвай філасофіі ўдзельнікаў гурта, рашучы зварот да ўсіх людзей.
“Шлях да збаўлення” – гэта голас, які шукае менавіта цябе, каб сказаць, што гэта твой уласны шлях, шлях, за які трэба трымацца.
 
Вялікая прэзентацыя альбома адбудзецца 4 студзеня пасля св. Імшы на 19 у КМЦ......
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску