Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
24 мая 2009 наш гурт “Небасхіл” наведаў Магілёў. У мяйсцовым касцёле ”Унябаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi” адбывалася вялікае свята, а менавіта першая камунія дзяцей і моладзі. І гурт “Небасхіл” з радасцю прыняў удзел у гэтым свяце.
Мы падрыхтавалі канцэрт для дзяцей і моладзі. Паміж спеваў мы праводзілі розныя конкурсы з дзяцьмі, самым актыўным даравалі маленькія падарункі, якія падрыхтавалі ксяндзы і сёстры гэтай парафіі.
Увогулі, канцэрт атрымаўся вельмі добры. Усе, хто прысутнічаў радасна спявалі разам з намі, пляскалі ў далоні, а дзеці нават танчылі на сваіх мейсцах. Усмешкі, добры позірк гледачоў надаў канцэрту асаблівую вартасць і годнасць.
Мы з вялікай радасцю зноў аднойчы наведаем Магілёў і нашых новых сяброў! :)
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску