Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

                                     

       Перад святам абаронцаў Айчыны мы вырашылі зрабіць невялікі іспыт сілы,  лоўкасці і смеласці для нашых хлопчыкаў. Хацелася зрабіць штосьці незвычайнае і ў той жа момант цікавае для ўсіх прысутных. Таму ў адзін голас было вырашана правесці так званы Рыцарскі турнір.

 Гэтае мужчынскае спаборніцтва выклікала вялікі інтарэс удзельнікаў яшчэ да яго пачатку: адчувалася асаблівая падрыхтоўка з боку хлопчыкаў, зацікаўленнасць сярод дзяўчынак і жаданне дапамагчы з боку бацькоў.

       15 лютага афіцыйна Кароль і Каралева аб’явілі Рыцарскі турнір адкрытым. Дарэчы дзеці падзяліліся на два каралеўствы: Каралеўства Алай Ружы і Каралеўства Магутнага Дуба. Першым і важным крокам была разгадка пароля. Гэта заданне было выканана, як кажуць, хутка і якасна. Правяраючы хлопцаў на вытрымку, мы арганізавалі “Дазор”, дзе, стоячы на адной назе, трэба было выконваць розныя заданні.

      На свяце нельга не адзначыць дзяўчынак. Яны таксама вельмі стараліся дапамагчы сваім хлопцам заваяваць гонар рыцараў. Яны аказвалі невыказную дапамогу. Спачатку былі правадырамі па заміраваным полі, потым праявілі сябе ў ролі пажарных. Ды і хто ж як не дзяўчаты дапамогуць у справе сбору ўраджаю! Прынцэсы рыхтавалі для сваіх рыцараў медалі, а ў гэты час хлопцы выяўлялі, хто самы меткі. Асабліва запомніўся момант, калі хлопчыкі павінны былі знайсці абутак сваіх прынцэс. Вось гэта было цікава паглядзець! Адна справа знайсці, а апрануць – зусім іншая.

      Падводзячы вынікі турніра, Кароль і Каралева пасвяцілі ўсіх хлопчыкаў у рыцары, а прынцэсы ўзнагародзілі сваіх рыцараў медалямі і падаравалі невялікія сюрпрызы. На гэтым рыцарскі турнір быў афіцыйна закрыты!

      P. S. Засталося высветліць толькі адну рэч, якая не дае спакою: чаму дзяўчынак не прымаюць у рыцары?!

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства.

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску