Усе дзеці былі падзеленыя на 6 каралеўстваў, у кожным з якіх былі свае паслы. Першым заданнем было падрыхтаваць паклон, прывітанне і танец. Ведаецце, усе так добра стараліся, што атрымалася нават штосьці невымоўнае. Асабліва запомнілася каралеўства Паўночнай Зоркі. Яны прызентавалі самую яркую зорку зробленую з саміх сябе. Ну і нарэшце, з’явіўся галоўны ўдзельнік гэтага піру – Кароль!
Кароль, канешне, прыйшоў не адзін. Каля яго ўвесь час знаходзіўся яго блазан. Па-першае, усе каралеўствы з пасламі прывіталі караля, пасля чаго за працу ўзяўся блазан. Ён весяліў гасцей сваімі цікавымі гульнямі і танцамі.
Падчас усёй праграммы для бацькоў дзяцей было асаблівае заданне. Яны на гэтае свята ператварыліся ў слугаў і ў неабходны момант, як толькі кароль аддаў свой загад, у прыгожых фартухах пад музыку пачалі выносіць прыгатаваныя прысмакі на пір. Адразу адчынілася заслона, дзе знаходзіўся святочны стол, і кароль запрасіў усіх на пір.
Пасля піра адбыўся бал. У заканчэнне кароль перадаў пасланне ад сапраўднага Нябеснага Караля. На знак прысутнасці і памяці ўсе дзеці атрымалі браслецікі.
Пір быў скончаны агульны фотаздымкам і падзякамі для ўсіх.
Матэрыял падрыхтавала Дар'я Еўтухоўская.