Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

НАВЭННА ДА СВЯТОГА ЯНА БОСКО

4 ДЗЕНЬ 

ЛЮБОЎ І ДАГЛЯД

Той, хто ведае, што яго любяць, любіць і сам, а той, каго любяць, можа ўсяго дамагчыся, асабліва ад падлеткаў. Сэрцы іх адкрываюцца, і яны паказваюць свае патрэбы і свае недасканаласці: любоў надае настаўнікам сілы пераносіць іх цяжкасці, непрыемнасці, няўдзячнасць, засмучэнні, недаробкі і нядбайнасць падлеткаў. Езус Хрыстус кійка надламанага не пераламіў і агеньчыка, што ледзь цьмеў, не затушыў. Вось з каго вы павінны браць прыклад.

Тады сыдуць тыя, хто працуе з ганарыстасці, хто выносіць пакаранне толькі дзеля асалоды параненага самалюбства, хто адыходзіць ад свайго назіральнага паста, зайздросціць і баіцца таго, каго любяць больш; тыя, хто ліхасловіць пра іншых, жадаючы, каб падлеткі любілі і паважалі яго больш за астатніх настаўнікаў, але кім насамрэч пагарджаюць  і крывадушна хваляць; тыя, хто аддае камусьці аднаму з падлеткаў сваё сэрца, і дзеля яго грэбуе ўсімі іншымі: тыя, хто, клапоцячыся пра ўласны дабрабыт, грэбуе самым строгім абавязкам сачыць за падлеткамі або, няправільна разумеючы павагу да асобы, не засцеражэ таго, каго варта засцерагчы.

Калі будзе гэтая сапраўдная любоў, тады ўсе будуць клапаціцца толькі пра Божую славу ды пра выратаванне душ. Вось тады, калі слабее гэтая любоў, усё і прыходзіць у заняпад.

Чаму ж любоў хочуць падмяніць сухімі правіламі? Чаму настаўнікі ўхіляюцца ад выканання тых правілаў, якія прадыктаваў ім кс. Боско?

 Чаму на змену сістэме апярэджання бязладдзя пільнай любоўю паступова прыходзіць сістэма значна менш цяжкая, больш зручная для таго, хто звыклы камандаваць, – сістэма абвяшчэння правілаў, якія затым падтрымліваюцца праз пакаранні, гэта сістэма выклікае нянавісць і сее незадаволенасць. Акрамя таго, калі правілы не атрымоўваецца падтрымліваць, узнікае сур’ёзнае бязладдзе і падлеткі пачынаюць пагарджаць настаўнікамі.

 

Святы Яне Боско, праз тваю вялікую любоў да моладзі, для якой ты стаў айцом і настаўнікам, праз гераічную ахвярнасць дзеля яе збаўлення ўчыні, каб мы таксама яе любілі святою і ахвярнаю любоўю. Амэн.

Ойча наш… Вітай, Марыя... Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, святы Яне Боско,
Н.: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, Ты паклікаў святога Яна Боско, Твайго вызнаўцу, быць айцом і настаўнікам моладзі, па Тваёй таксама волі, з дапамогаю Панны Марыі ён заснаваў у Касцёле новыя супольнасці, учыні, просім, каб мы, палаючы тым самым агнём любові, маглі здабываць душы і служыць аднаму Табе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Н.: Амэн.

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску