Згодна з літургічным калянадаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 20 мая, панядзелак – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
- 22 мая, серада – Успамін св. Рыты з Касіі, законніцы.
- 23 мая, чацвер – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
- 24 мая, пятніца – урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Св. Імшы будуць цэлебравацца: 7.00; 19.00. Пасля вячэрняй св. Імшы вакол нашай святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў. Запрашаем усіх да ўдзелу і просім узяць з сабой лампадкі. У гэты дзень за набожны ўдзел ва ўрачыстасці можна атрымаць поўны адпуст.
- 25 мая, субота – Успамін св. Марыі Магдалены Паццы, панны.
- 26 мая, нядзеля – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 19 мая, нядзеля, можна атрымаць адпуст за прачытанне гімна да Духа Святога.
- 26 мая, нядзеля – у 10.00 у нашай парафіі будзем святкаваць свята Першай Святой Камуніі. Памятаем ў нашых малітвах пра дзетак, якія ў першыню прыступяць да гэтага Сакрамэнту.
- 1 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага Дня Дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана з штогадовым спатканнем першакамунійных дзяцей. Запрашаюцца дзеці і бацькі з усёй Беларусі. Ад нашай парафіі арганізаваны аўтобус. Ёсць яшчэ вольныя месцы. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіёску да 22 мая. Кошт паездкі: для дарослых – 25 руб., для дзяцей 10 руб. Выезд у 7.30 ад капліцы.
- 2 чэрвеня, нядзеля – адбудзецца ўрачыстая працэсія Божага Цела па вуліцах г. Мінска. Распачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы ў 9.00. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі ў 19.00. Заахвочваем усіх вернікаў, асабліва дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы і колы прыняць ўдзел у працэсіі.
- З 9 па 18 ліпеня запрашаем дзяцей і падлеткаў на летнія вакацыі з Богам, якія пройдуць пры нашым араторыі. Запіс у кіёску, альбо анлайн праз інстаграм араторыя.
- У парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з артыкуламі на розныя хрысціянскія тэматыкі. Заахвочваем да набыцця.
- Выказаваем шчырую падзяку за ахвяраванні на патрэбы парафіі, араторыя і на патрэбы завяршэння будаўніцтва новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!