Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 15 студзеня, панядзелак – успамін бл. Алаізія Варыяра, святара салезіяніна.
  • 17 студзеня, серада – успамін св. Антонія, абата.
  • 18 студзеня, чацвер – пачатак актавы малітваў за адзінства хрысціянаў, якая будзе працягвацца да 25 студзеня. У нашай святыні будзем маліцца на прыканцы Святых Імшаў. Запрашаем да супольнай малітвы.
  • 21 студзеня, нядзеля – прыпадае трэцяя нядзеля месяца, згодна з традыцыяй ахвяры будзем збіраць на завяршэнне будаўніцтва нашай святыні.

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 21 студзеня, нядзеля – у 16.00 у нашай святыні будзе цэлебравацца Святая Імша для дзяцей, якія рыхтуюцца да першай Святой Камуніі, а таксама для іх бацькоў. Адразу пасля Св. Імшы адбудзецца сустрэча для бацькоў (бацькоўскі сход): асобна першы год і асобна другі год падрыхтоўкі.
  • 24 студзеня, серада – свята св. Фрацішка Сальскага, апекуна салезіянскай сям’і. Напрыканцы кожнай Святой Імшы ў гэты дзень будзем благаслаўляць мёд і пчаляроў. Галоўная Святая Імша будзе цэлебравацца у 19.00, пасля якой запрашаем у араторый на смачныя бліны і цікавую праграму. Мёд можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Нашых шаноўных жанчынаў просім дапамагачы напячы бліны.
  • 31 студзеня, серада - Урачыстасць св. Яна Боско. Распачнецца св. Імшой
    у 19.00, падчас якой салезіяне-супрацоўнікі адновяць свае абяцанні. У гэты дзень можна будзе атрымаць поўны адпуст. Пасля Святой Імшы ў араторыі адбудзецца працяг святкавання. Па традыцыі запрашаем на гульню “ЛАТО”, падчас якой можна будзе выйграць цікавыя прызы. Для падрыхтоўкі прызоў просім вернікаў прынесці  рэчы (новыя, альбо якія знакодзяцца у добрым стане) якія можна выкарыстоўваць у якасці падарункаў. Рэчы можна прыносіць у касцёл, альбо ў араторый. У касцёле пры бакавым алтары з левага боку будзе выстаўлена скрыня.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім вернікам за ахвяраванні на патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску