Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 19 снежня, аўторак – дзень свайго нараджэння святкуе сястра Люцыя. Віншаванні адбудзецца ў наступную нядзелю ў 10.00. Запрашаем усіх і атуляем сястру Люцыю нашымі малітвамі.
  • 21 снежня, чацвер – успамін св. Пятра Канізія, святара і доктара Касцёла.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Знаходзімся ў часе навэнны да Божага Нараджэння.
  • У нашай святыні молімся кожны дзень напрыканцы вячэрняй Св. Імшы. Запрашаем усіх вернікаў да супольнай малітвы ў асабістых інтэнцыях.
  • 17 снежня ў нашу парафію дастаўлены Бэтлеемскі агонь. Агонь  на святочны стол можна набываць да 26 снежня з дапамогай лампадкі як у парафіяльнай капліцы, так і ў новай святыні.
  • У панядзелак, 18 снежня ў 18.30, запрашаем мужчын і хлоцаў дапамагчы ўсталяваць святочныя дэкарацыі ў святыні і звонку яе.
  • На гэтым тыдні ў нашай святыні будуць цэлебравацца апошнія Раратнія Св.Імшы. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • У якасці пастановы на час Адвэнту ў нашай парафіі збіраем сродкі на патрэбы бедным і адзінокім. Засталіся апошнія дні. Скрыня для ахвяраванняў знаходзіцца з правага боку ад галоўнага алтара нашай святыні.
  • Прыпамінаем: для дзяцей і моладзi нашай парафіі завяршаецца конкурс на прыгажэйшы святочны вянок. Вынікі конкурсу будуць аб’яулены 24 снежня пасля Святой Імшы на 10.00 гадзіну. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
  • Заахвочваем вернікаў запісваць хворых і пажылых людзей да Святых Сакрамэнтаў, каб на гэтым тыдні святары маглі іх наведаць і праз Сакрамэнты дапамаглі ім падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіоску.
  • Распарадак св. Імшаў на Свята Божага Нараджэння ў парафіі св. Яна Хрысціцеля на 2023 год
    24 снежня, нядзеля:
    22 00 – св. Імша – Вігілія;
    24.00 – св. Імша – Пастэрка.
    25 снежня, панядзелак:

    Святыя Імшы:
    8.00; 10.00; 12.00;

      Увага! Удзел у нядзельных Святых Імшах 24 снежня (на 8.00; 10.00; 12.00; 19.00) для ўсіх вернікаў абавязковы. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў. 

  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”, “Наша Вера”, літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама аплаткі і сена.
  • Набліжаюцца зімовыя вакацыі, а гэта азначае, што з 26 па 29 снежня чакаем дзяцей і падлеткаў у араторыі на вакацыі з Богам. Дзеці 2-5 клас: з 9.00 да 16.00 (араторый адчынены з 8.00). Падлеткі: з 17.00-21.00. Ахвяра за удзел дзетак 35р, для падлеткаў 10р. Хто мае фінансавыя складанасці, просім звяртацца да кс. Алега, альбо да нашых сясцёр. Запіс у кіёску, альбо праз інстаграм-старонку араторыя.
  • Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі ў наступных рэчах:
    - уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў).
    - дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў завяршэнні будовы нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску