Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:

  • 06 снежня, серада – успамін св. Мікалая, біскупа.
  • 07 снежня, чацвер. - успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла, І чацвер месяца. Злучаючыся з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 08 снежня, пятніца — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы ў нашай святыні:7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшах абавязковы. Напрыканцы св. Імшы на 19.00 адбудзецца ўрачысты акт даверу Беззаганнаму Сэрцу Марыі. У часе акту даверу Маці Божай будуць прадстаўлены вашы просьбы, падзякі і перапрашэнні, якія вы складзеце ў скрыню пры алтары Маці Божай ў нашай капліцы. Лісты да Маці Божай можна прыносіць з панядзелка (з 4 снежня).

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Падчас Адвэнту традыцыйна ў нашай Святыні будуць цэлебравацца Раратнія Св. Імшы - кожны дзень акрамя нядзелi ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • Для дзяцей і моладзі нашай парафіі аб’яўляецца конкурс на прыгажэйшы вянок на Божае Нараджэнне. Конкурс вянкоў пройдзе на прыканцы Адвэнту. Пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
  • Увага! Падлеткі з 6 па 11 клас! З 9 па 10 снежня для вас адбудзецца сустрэча ў араторыі. Пачатак сустрэчы 9 снежня ў 15.15, заканчэнне 10 снежня ў нядзелю пасля св. Імшы на 10.00. Запісацца можна да 7 снежня ў кіёску нашай капліцы, альбо анлайн праз інстаграм-старонку. Ахвяра за ўдзел - 10 рублёў.
  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць свой час! Разпарадак рэкалекцый знаходзицца на дошцы аб’яў.
  • Заахвочваем вернікаў запісваць хворых і пажылых людзей да Святых Сакрамэнтаў, каб у бліжэйшым часе святары маглі іх наведаць і праз Сакрамэнты дапамглі ім падрыхтавацца да надыходзячых Свят. Запісацца можна ў нашым парафіяльным кіоску.
  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”, “Наша Вера”, літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама аплаткі.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску