Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 9 лістапада, чацвер – свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі.
  • 10 лістапада, пятніца – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 11 лістапада, субота – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.

 

    З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 молімся на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
  • Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 26 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.

УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!

  • Адвэнтовыя Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца 8, 9, 10 снежня. Абвяшчаць іх будзе ксёндз Андрэй Рылка. Просім вернікаў запланаваць час на Рэкалекцыі!
  • У парафіяльным кіёску можна набыць новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску