Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 1 лiстапада, серада – Урачыстасць усіх Святых. св. Iмшы:00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшы абавязковы. З 1 па 8 лiстапада можна кожны дзень атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне могiлак і малiтву за памерлых, ахвяраваць адпуст можна толькi за памерлых.
- 2 лістапада, чацвер – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак
св. Імшаў у гэты дзень у нашай святыні будзе наступны: 8.00; 19.00.
У 00 разпачынаем зачытваць спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых, якія вы падавалі ў наш парафіяльны кіёск і за якіх у 19.00 будзе справавацца св. Імша. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст за пабожнае наведванне касцёла або каплiцы i за прачытанне малітваў «Ойча наш» i «Веру у Бога». Гэты адпуст можна ахвяраваць толькi за памерлых. - 3 лiстапада, пятнiца – першая пятнiцa месяца. Аддаём пашану i хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахi
i грахi ўсяго свету. - 4 лістапада, субота – першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У 17.00 гадзін будзе цэлебравацца
св. Імша для колаў Жывога Ружанца. Запрашаем. Таксама ў гэты дзень Касцёл успамiнае св. Караля Барамея, бiскупа.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Па традыцыі ў месяцы лістападзе молімся за нашых памерлых. Засталіся апошнія дні кастрычніка. Просім вернікаў своечасова прыносіць спіскі з імёнамі памерлых у парафіяльны кіёск.
- Распарадак наведвання могілак знаходзіцца на дошцы аб’яў. Просім вернікаў пазнаёміцца.
- На працягу месяца лістападу ў нашай святыні па буднях у 18.00 будзем маліцца на св. Ружанцы за нашых памерлых. Заахвочваем вернікаў далучацца да малітвы!
- Парафія св. Яна Хрысціцеля запрашае ўсіх вернікаў 26 лістапада на святочны канцэрт у гонар Хрыста Валадара і ўспамін св. Цэцыліі. Праграма свята: У 10.00 – урачыстая св. Імша. Пасля св. Імшы ў святыні адбудзецца святочны канцэрт. Да ўдзелу ў канцэрце запрошаны ўсе. Можна падрыхтаваць як музычны твор, так і прыгожы спеў. Запісацца можна ў сястры Ірыны.
УВАГА! У гэты дзень св. Імшы на 12.00 не будзе!
- У парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопісы “Авэ Марыя”
і “Наша Вера” з гістарычнымі артыкуламі на розныя хрысціянскія тэматыкі, новыя літургічныя каляндары на новы 2024 год, а таксама свечкі і лампадкі для ўшанавання нашых блізкіх памерлых у месяцы лістападзе. - Набліжаюцца восеньскія вакацыі, а гэта азначае, што ў араторыі
з 30 кастрычніка па 2 лістапада чакам дзяцей і падлеткаў, якія запісаліся на вакацыі з Богам. Дзеці 2-5 класс праца араторыя 9.00-16.00 (араторый будзе адчынены з 8.00), падлеткі праца араторыя 17.00-21.00.
Падчас выкацый з Богам патрабуем дапамогі нашых парафіянаў ў наступных рэчах:
- уборка араторыя з 16.00 да 17.00 (паміж дзіцячымі вакацыямі і вакацыямі для падлеткаў)
- дапамога у раздачы пасілкаў на сняданак і на абед
- Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!