Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 29 мая, панядзелак - Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, а таксама ўспамін бл. Юзафа Кавальскага, салезіяніна святара, мучаніка.
- 31 мая, серада - Свята адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 1 чэрвеня, чацвер - Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Першы дзень Чэрвенскіх набажэнстваў пасвэчаных Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама першы чацвер месяца, дзень малітваў аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
- 2 чэрвеня, пятніца - першая пятніца месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
- 3 чэрвеня, субота – Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў, а таксама першая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Насйсвяцейшаму Сэрцу Марыі. А 19.00 гадзіне адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца.
- 4 чэрвеня, нядзеля – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Сёння, ва Урачыстасць спаслання Духа Святога можна атрымаць поўны адпуст за прачытанне гімна да Духа Святога.
- Чэрвенскія набажэнствы пасвечаныя Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса будуць адбывацца ў нашай святыні па будням у 18.30. Запрашаем да супольнай малітвы.
- 3 чэрвеня, субота - у першую суботу месяца, ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца заключная малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай у якой прымуць таксама свой удзел дзеці, якія сёлета ўпершыню прыступілі да споведзі і прынялі сваю першую святую Камунію. Выязд для дзяцей з нашай парафіі ў 8.00 гадзін ад нашай капліцы.
- 4 чэрвеня, нядзеля - на св. Імшы а 10.00 гадзіне будзем дзякаваць Богу за святарскае служэнне кс. Алега ў нашай парафіі. Кс. Алег па рашэнню нашых вышэйшых настаяцеляў прызначаны пробашачам у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах. У знак нашай удзячнасці запрашаем усіх да супольнай малітвы.
- 11 чэрвеня, нядзеля – адбудзецца ўрачыстая працэсія па вуліцах г. Мінска. Разпачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы ў 9.00. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі ў 19.00. Заахвочваем усіх вернікаў, асабліва дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы і колы прыняць свой актыўны ўдзел у працэсіі.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі Марыйнымі тэматыкамі.
- Запрашаем моладзь ад 14 да 35 гадоў у Салеліянскую моладзевую евангелізацыйную пілігрымку Смаргонь-Будслаў з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Запісацца на яе можна да 15 чэрвеня па спасылцы на SDB.BY, альбо акаунце араторыя. Для тых, хто не зможа пайсці ў пілігрымку, можа далучыцца духоўна праз скарбонку пілігрыма, у якой можна заставіць свае інтэнцыі і ахвяру.
Увага дзеці і падлеткі! Якія акцыі чакаюць вас летам:
- Вакацыі з Богам для дзетак з 2 па 5 клас і для падлеткаў з 6 класа і вышэй адбудуцца з 10 па 20 ліпеня ў нашым араторыі. Запісацца можна ў нашым кіеску да 5 ліпеня. За дадатковай інфармацыяй можна звяртацца да кс. Алега Каралёва, сясцёр і аніматараў.
- Зараз увага падлеткі. Для вас будзе выезд з 28 па 30 ліпеня. Запіс на гэты выезд у нашым кіёску да 23 ліпеня. За дадатковай інфармацыяй звяртацца да кс. Алега Каралёва.
- Увага! Інфармацыя для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў! У новым навучальным годзе пры араторыі будзе праводзіцца падрыхтоўка дзяцей да школы, як было ў гэтым годзе і заняткі для дзетак з 1 па 4 клас, якім трэба дапамога ў вывучэнні школьнага матэрыялу. Заняткі распачнуцца з верасня. Расклад будзе вядомы, калі набяруцца групы. Праводзіць заняткі будзе Дар'я Купцова, настаўнік пачатковай школы і аніматар нашага араторыя. Запісацца можна ў нашым кіёску альбо па нумары телефона, які прадстаўлены на дошцы аб'яў.
- Запрашаем дзяцей, хто скончыў 5 і 6 клас, і зацікаўлены ў матэматыцы і ангельскай мове на заняткі “Для цікавых і цікаўных”, дзе будзем развіваць крытычнае мышленне і логіку. Заняткі будуць адбывацца з 5 па 18 чэрвеня з панядзелка па пятніцу па 1 гадзіне ў дзень. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па нумары, які прадстаўлены на дошцы аб’яў.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.