Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 16 мая, аўторак - успамін св. Андрэя Баболі, прэзбітэра і мучаніка.
- 18 мая, чацвер - Урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Распарадак Святых Імшаў у нашай парафіі: 7.00; 11.00; 19.00. Удзел у св. Імшах абавязковы.
- 20 мая, субота - успамін св. Бэрнардына Сіенскага, прэзбітэра.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Удзячнасць – адна з самых прыгожых чалавечых якасцяў. Запрашаем 18 мая (чацвер) на Св. Імшу ў 19.00 усіх дзяцей і моладзь разам з бацькамі, каб падзякаваць Езусу Хрысту, найлепшаму Настаўніку і Выхавацелю, за навучальны і катэхэтычны год, за ўсе атрыманыя ласкі, а аксама папрасіць Бога аб благаслаўленні на час летняга адпачынку.
- 21 мая, нядзеля - а 10.00 гадзіне ўсёй нашай парафіяй будзем перажываць Урачыстасць першай Святой Камуніі. 25 дзяцей упершыню прымуць Найсвяцейшае Цела Хрыста. Памятаем пра іх у нашых малітвах.
- 21 мая, нядзеля - прыпадае ІІІ нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяраванні збіраем на патрэбы дальнейшай будовы нашай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
- 24 мая, серада – Урачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў. Св. Імшы будуць цэлебравацца ў 7.00; 11.00; 19.00. Вячэрнюю Св. Імшу ўзначаліць арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля вячэрняй св. Імшы вакол святыні адбудзецца ўрачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі Хрысціянаў. Запрашаем усіх вернікаў, дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы прыняць удзел у працэсіі. З сабой просім узяць лампадкі. У гэты дзень за набожны ўдзел ва ўрачыстасці можна атрымаць поўны адпуст.
- 11 чэрвеня, нядзеля – адбудзецца ўрачыстая працэсія па вуліцах г. Мінска. Разпачнецца працэсія Святой Эўхарыстыяй на Залатой Горцы ў 9.00. Таму ў гэты дзень ў нашай парафіі Святая Імша будзе толькі ў 19.00. Заахвочваем усіх вернікаў, асабліва дзяцей, моладзь, парафіяльныя групы і колы прыняць свой актыўны ўдзел у працэсіі.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі Марыйнымі тэматыкамі.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
УВАГА Моладзь, дзеці і бацькі!!!
Гэтым летам нас чакаюць наступныя акцыі:
- З'езд міністрантаў – з 2 па 4 чэрвеня.
- Вакацыі Савіо-клуба – з 8 па 11чэрвеня.
- Лагер-БАЗА для памочнікаў аніматараў – з 12 па 16 чэрвеня.
- СМЕП (салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрыіка) – з 25 чэрвеня па 1 ліпеня. Узрост удзельнікаў ад 14 гадоў.
- Вакацыі з Богам у Мінску – з 10 па 20 ліпеня і будуць праходзіць у двух групах: дзяці (3-5 клас) і падлеткі ад 6 класа і вышэй.
- Выезд для падлеткаў ад 6 класа і вышэй – з 28 па 30 ліпеня.
- Выкацыі для міністрантаў – з 14 па 18 жніўня.
- Вакацыі для хлопцаў ProVocatio – з 22 па 26 жніўня.