Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 1 красавіка, субота - першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на св. Імшу ў 17.00.
  • 2 красавіка – Пальмовая Нядзеля альбо Нядзеля Мукі Пана. Распарадак Св. Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00, 12.00 і 19.00 У гэты дзень ахвяраванні збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Увага шаноўныя вернікі! Адной маленькай дзяўчынцы пільна патрэбна наша матэр’яльная дапамога ў барацьбе з анкалагічным захворваннем. Дзяўчынку завуць Стэфанія. У наступную нядзелю, на прыканцы ўсіх св. Імшаў, пры выхадзе з святыні, прадстаўнікі нашай парафіі будуць збіраць матэрыяльную дапамогу для Стэфаніі. Просім Вас быць адкрытымі і міласэрным.
  • Памятаем пра хворых і адзінокіх людзей у нашай парафіі. Запрашаем да іх святароў, каб праз Святыя Сакрамэнты дапамагчы ім духоўна падрыхтавацца да надыходзячых Святаў. Наведванне хворых і адзінокіх у парафіі св. Яна Хрысціцеля адбудзецца ў нядзелю 2 красавіка.
  • За два тыдні ўсім касцёлам будзем перажываць трыдуум Пасхальны. Літургія трыдуума Пасхальнага ў кожны дзень нашай святыні будзем справавацца а 20.00 гадзіне.
  • Ндз. – Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана. Распарадак Св. Імшаў у нашай святыні будзе наступны: 6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з працэсіяй вакол нашай святыні, а таксама а 10.00 і 12.00 гадзіне. А 19.00 св. Імшы не будзе.
  • На гэтым тыдні, у суботу на 10.00 гадзіну, запрашаем усіх нашых вернікаў, а таксама моладзь на парафіяльны суботнік, каб прыбраць і падрыхтаваць тэрыторыю вакол нашай святыні да надыходзячых Святаў.
  • Пры бакавым алтары ў нашай святыні знаходзіцца скрыня, у якую збіраем ахвяраванні на кветкі да гробу нашага Збаўцы Езуса Хрыста.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску