Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 16 сакавіка, чацвер - Гадавіна пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Мінску. Галоўная ўрачыстая св. Імша будзе цэлебравацца ў гэтай святыні ў 18.30. Заахвочваем вернікаў прыняць удзел ва ўрачыстасці з магчымасцю атрымаць поўны адпуст.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 12 сакавіка, нядзеля - прыпадае сусветны дзень “КАРЫТАС”. Ахвяры, збіраныя падчас св. Імшаў, пойдуць на патрэбы дабрачыннай арганізацыі “Карытас” у Беларусі.
  • Месяц сакавік прысвечаны ўшанаванню св. Юзафа. З гэтай нагоды ў нашай парафіі распачалася навэнна, якой молімся ў нашай святыні пасля св. Імшаў. Урачыстаць св. Юзафа ў гэтым годзе святкеум 20 сакавіка. Урачтыстасць абавязковая. Св. Імшы – у 7.00; 11.00; 19.00.
  • 25 сакавіка, субота - святкуем Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы – у 8.00; 10.00; 12.00; 19.00, пасля якіх адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджаных дзяцей. Заахвочваем вернікаў да ўдзелу.
  • З 27 па 29 сакавіка пры нашым араторыі для дзяцей і падлеткаў пройдуць канікулы з Богам.
  • з 2 па 5 клас кожны дзень з 8.00 да 16.00. Ахвяра - 25 руб.
  • з 6 па 11 клас кожны дзень з 17.30 да 21.00. Ахвяра - 5 руб.

Запісацца на канікулы з Богам можна да 22 сакавіка ў нашым парфіяльным кіёску,  альбо па нумарах, якія змешчаны на дошцы аб'яў.

  • Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
    • Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
    • Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
    • Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
    • Песні жальбы – па нядзелях у20.
  • Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі
    і Сырыі. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
  • Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
  • Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Пляханава. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • 19 сакавіка, прыпадая трэцяя нядзеля месяца, згодна з традыцыяй ахвяры будзем збіраць на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску