Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 2 сакавіка, чацвер - першы чацвер месяца. Молімся аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
- 3 сакавіка, пятніца - першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
- 4 сакавіка, субота – успамін св. Казіміра, а таксама першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца, запрашаем на
св. Імшу ў 17.00.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- У нядзелю, 5 сакавіка ў 18.00 адбудуцца нешпары за памерлых
і канферэнцыя для членаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым, а таксма для ўсіх жадаючых. Нешпары адбудуцца ў будынку касцёла. Пасля нешпараў у 19.00 у інтэцыі душаў чыстцовых будзе цэлебравацца св. Імша. - Падчас Вялікага Посту прапануем наступны распарадак набажэнстваў:
- Крыжовы шлях для дарослых – па пятніцах ў 8.45 і ў00
- Крыжовы шлях для моладзі – па пятніцах у00
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў – па суботах у00
- Песні жальбы – па нядзелях у20.
- Памятаем пра пастанову на Вялікі Пост у нашай парафіі: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі
і Сырыі. Пры галоўным алтары знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі. - Ад пепельнай серады, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
- Вялікапостныя рэкалецыі ў нашай парафіі адбудуцца: 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
- Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Карыцкага, вул. Філатава, вул. Васняцова. Пры немагчымасці прыняць святара просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!