Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 22 лютага, серада - ПАПЯЛЬЦОВАЯ СЕРАДА. Дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страваў. св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00.
- 23 лютага, чацвер - успамін св. Палікарпа, біскупа і мучаніка.
- 25 лютага, серада - успамін св. Алаізія Версілія, і св. Калікста Караварыё, салезіянаў мучанікаў.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Распарадак Набажэнстваў на Вялікі Пост у парафіі Св. Яна Хрысціцеля будзе наступны:
- Крыжовы шлях для дарослых па пятніцам у 8.45 і а 18.00 гадзіне.
- Крыжовы шлях для моладзі па пятніцам а 20.00 гадзіне.
- Крыжовы шлях для дзяцей і бацькоў па суботам а 16.00 гадзіне.
- Песні жальбаў з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту па нядзелям а гадзіне 11.20.
- Пастановай на Вялікі Пост у нашай парафіі будзе: збіраем матэр’яльную дапамогу для пацярпелых ад землятрусу ў Турцыі і Сырыі. Пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
- Ад пепельнай серады, пры алтары Езуса Міласэрнага, будзе знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем і запрашаем запісвацца вернікаў, якія прагнуць Вялікі Пост перажыць без ужывання алкаголю.
- Вялікапостныя рэкалецыі ў наша парафіі адбудуцца: 24, 25, 26 сакавіка. Абвяшчаць рэкалекцыі будзе кс. Мікалай Ціхановіч. Просім вернікаў запланаваць сабе гэты час і прыняць удзел у рэкалекцыях.
- 25 лютага, субота - адбудзецца выезд для падлеткаў 6-11 клас у парк актыўнага адпачынку 067. Кошт выезду 30 рублёў. Запісацца можна ў кіёску да 22 лютага ўключна. Колькасць месцаў абмежавана.
- 26 лютага, нядзеля - пасля св. Імшы на 10.00 гадзін адбудзецца цікавая і плённая сустрэча для дзяцей з 2 па 5 клас. Запрашаем!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі духоўнымі разважаннямі і падзеямі ў жыцці Касцёла на Беларусі.
- Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.