Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 14 лютага, аўторак - свята святых Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.
- 15 лютага, серада - дзень нараджэння абыходзіць біскуп Юрый Касабуцкі. Памятаем пра яго ў малітве.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 21 лютага, аўторак, прыпадае дзень нараджэння нашага святара кс. Алега Каралёва. Св. Імша ў інтэнцыі кс. Алега будзе справавацца 19 лютага ў нядзелю а 10.00 гадзіне, пасля якой усёй парафіяй будзем складаць віншаванні. Усіх сардэчна запрашаем!
- Заахвочваем вернікаў прыносіць вербы з мінулага года, якія ў бліжэйшым часе будуць спалены, попел з якіх будзе выкарыстаны ў пепельную сераду для пасыпання галоваў. Вербы можна заставіць пры нашым парафіяльным кіёску.
- З вялікім смуткам мы чуем паведамленне аб моцным землятрусе, які адбыўся 6 лютага гэтага года на паўднёвым усходзе Турцыі і ў паўночнай частцы Сірыі. Ад 13 лютага ў нашай парафіі аб’яўляем збор матэр’яльнай дапамогі для пацярпелых ад землятрусу. Пры галоўным алтары будзе знаходзіцца скрыня для ахвяраванняў. Заахвочваем вернікаў быць адкрытымі і ахвярнымі.
- 19 лютага, нядзеля – прыпадае ІІІ-я нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры будзем збіраць на патрэбы будовы нашай новай святыні. На дадзены момант ахвяраванні збіраем на інсталяцыю электрашчытавой у новай святыні.
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі духоўнымі разважаннямі і падзеямі ў жыцці Касцёла на Беларусі.
- Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі.