Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 30 студзеня, панядзелак - успамін бл. Браніслава Маркевіча, святара.
  • 31 студзеня, аўторак - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй святкуем урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Галоўная ўрачыстая св. Імша будзе цэлебравацца ў 19.00, пасля якой запрашаем усіх на дальнейшае святкаванне ў  араторый. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст.
  • 2 лютага, чацвер - Свята Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай).
    Св. Імшы: 7.00; 11.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне свечак. Свечкі можна набыць у парафіяльным кіёску. У гэты дзень таксама прыпадае першы чацвер месяца - молімся аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
  • 3 лютага, пятніца - Успамін Св. Блажэя. Св. Імшы: 8.00; 19.00. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне праз заступніцтва св. Блажэя ад хваробаў горла. Таксама ў гэты дзень прыпадае першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
  • 4 лютага, субота - першая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за ўсе атрыманыя ласкі. У гэты дзень адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца. Усіх, хто належыць да колаў Жывога Ружанца запрашаем на Св. Імшу ў 17.00.
  • 5 лютага, нядзеля - успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Падчас святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Калядныя наведванні на гэтым тыдні адбудуцца па вул. Жылуновіча, вул. Карыцкага, вул. Шышкіна, вул. Кабушкіна. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не зможа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • 5 лютага, нядзеля - пасля св. Імшы на 10.00 адбудзеца чарговая сустрэча для сямейных пар, якая носіць характар “Дыялогу”. Сустрэча пройдзе ў класе нумар 2, буднак капліцы. Адказная - сястра Ірына.
  • З 3 па 5 лютага ў ЦЭНТРЫ “КАРЫТАС” у вёсцы Ляскоўка, что ў Бараўлянах, пройдуць Сужэнскiя Рэкалекцыі, якiя праводзiць рух "Сужэнскiя Сустрэчы". Да удзелу запрашаем сужэнствы, якiя жадаюць паглыбiць сваю любоў i ўзаемапаразуменне, альбо перажываюць часовыя цяжкасцi ў адносiнах. Дадатковая інфармацыя пра рэкалекцыі і парадак запiсу прадстаўлены на ПЛАКАЦЕ на дошцы аб’яў.
  • Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні, вакол яе і пры нашым араторыі. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску