Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 17 студзеня, аўторак - успамін св. Антонія, абата.
  • 20 студзеня, пятніца - успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка, ўспамін св. Себасцьяна, мучаніка.
  • 21 студзеня, субота - успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 15 студзеня – прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры збіраем на далейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні, а дакладна - на электрашчыт для новай святыні. Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам за дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • Скончыўся перыяд Божага Нараджэння. У аўторак, 17 студзеня, запрашаем усіх вернікаў дапамагчы прыбраць святочныя ўпрыгожванні: раніцай у 9.00, вечарам - у 18.00. Асабліва запрашаем мужчын дапамагчы дэмантаваць яслі, якія знаходзяцца пры нашай святыні.
  • У нашай парафіі распачынаем калядныя наведванні. На гэтым тыдні калядныя наведванні адбудуцца па вул. Куляшова, вул. Народная,
    вул. Надзежды Крупскай. Загаддзя будзем тэлефанаваць вернікам, каб удакладніць час і дзень наведвання. Калі хто не зможа прыняць святара, просім інфармаваць аб гэтым у парафіяльным кіёску.
  • 21 студзеня, субота - у 17.00 гадзін будзе цэлебравацца св. Імша ў інтэнцыі душаў церпячых у чысцу, а таксама ў інтэнцыі памерлых вернікаў, якія належылі да Апостальства Дапамогі Душам Чысцовым.
  • 22 студзеня, нядзеля - распачынаем навэнну перад ўрачыстасцю св. Яна Боско, якой будзем маліцца на прыканцы св. Імшаў. Запрашаем ахвяраваць гэтую малітву ў інтэнцыі дзяцей і моладзі.

У знак нашага клопату пра бедных, па прыкладу св. Ян Боско, на працягу студзеня можна прыносіць да выстаўленага ў святыні кошыка прадукты харчавання (муку, рыс, групу, алей, цукар і інш.), якія ва ўрачыстасць св. Яна Боска, 31 студзеня, будуць перададзены ў бедныя сем’і. Заклікаем быць адкрытымі і ахвярнымі на тых, хто знаходзіцца ў патрэбе.

  • 24 студзеня, аўторак - успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла, а таксама апекуна салезіянскай сям’і. Падчас св. Імшаў на 8.00 і на 19.00 адбудзецца благаслаўленне мёду. Мёд можна набыць ў нашым парафіяльным кіёску.
  • 31 студзеня, аўторак - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Галоўную ўрачыстую св.Імшу ў 19.00 узначаліць арцыбіскуп-эмэрыт мінска-магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты дзень можна атрымаць поўны адпуст. Запрашаем усіх!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць грамнічныя свечкі для благаслаўлення ў свята Маці Божай Грамнічнай.
  • Выказваем падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску