Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 21 снежня, серада – успамін св. Пятра Канізія, прэзбітэра і доктара Касцёла

 

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • Сёння прыпадае трэцяя нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ахвяры збіраем на патрэбы будовы нашай святыні. Божа адудзяч!
  • Сёння ў нашу святыню прыбудзе Бэтлеемскі агонь, які можна будзе занесці ў свае сем’і. Загадзя просім набыць лампадкі.
  • Час Адвэнту - час асабістага навяртання і духоўнай падрыхтоўкі да надыходзяча свята Божага Нараджэння, а таксама час на добрыя ўчынкі для бліжніх. На час Адвэнту для нашай парафіі выбрана наступная пастанова: Збор ахвяраванняў для дзецей у Сіера Леонэ, Афрыка - мейсца, дзе працуе
    кс. Сяргей Гоман. Ахвяраванні можна складаць у скрыню, якая знаходзіцца пры галоўным алтары.
  • Прыпамінаем, што на гэтым тыдні ў нашай парафіі будуць цэлебравацца апошнія ў гэтым годзе Раратнія Св. Імшы ў 6.55. Запрашаем да ўдзелу дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх вернікаў.
  • Распарадак св. Імшаў на свята Божага Нараджэння:

24 снежня: 6.55 – Раратняя св. Імша; 22.00 – св. Імша – Вігілія; 24.00 – св. Імша – Пастэрка.

25 снежня: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00

 

  • Увага! Дзеці і падлеткі!!

З 27 па 29 снежня пры араторыі пройдуць зімовыя вакацыі.

Для дзяцей з 2 па 5 клас вакацыі будуць праходзіць з  9.00 да 16.00. Аднак прыводзіць дзяцей можна, пачынаючы з 8.00. Ахвяра за вакаці: 25 BYN. Калі хто мае фінансавыя цяжкасці каб скласці ахвяру, просім звяртацца да кс. Алега.

Для падлеткаў з 6 по 11 клас вакацыі будуць праходзіць з 17.30 да 21.00. Ахвяра за вакацыі: 5 BYN. Для бацькоў даннаў группы 26 снежня ў 18.30 у будынку араторыя адбудзецца арганізацыйная сустрэча.

Запісацца на вакацыі можна да 21 снежня толькі ў нашым парафіяльным кіёску.

  • Да свята Божага Нараджэння ёсць магчымасць набыць смачная печыва, а таксама прыгожыя стаенкі, якія рабілі аніматары і група Адкрытыя сэрцы. Продаж арганізаваны пры выхадзе са святыні і ў кіёску. Ахвяраванні пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя.
  • 30 снежня – свята св. Сям’і. З гэтай нагоды ў нашай парафіі адбудзецца аднаўленне сужанскіх абяцанняў для сем’яў, якія ў гэтым годзе абыходзяць свой чарговы юбілей. Для тых, хто прагне ўзяць удзел у гэтым прыгожым святкаванні, просім звяртацца да с. Ірыны. Больш дакладная інфармацыя знаходзіцца на дошцы аб’яў.

Увага дзеці і бацькі! 2 студзеня, панядзелак – у нашай парафіі на 11.00 гадзіну адбудзецца святочная аплаткавая сустрэча для ўсіх дзяцей Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі, якую ўзначаліць св. Імшой арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Запрашаем і просім запісацца да ўдзелу да 30 снежня толькі ў нашым парафіяльным кіёску.

  • Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску аплаткі, сена і літургічныя каляндары на новы 2023 год.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім мужчынам, якія на гэтым тыдні дапамагалі ўсталяваць яслі і ёлкі ў святкаванні надыходзячых святаў Божага Нараджэння. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове новай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску