Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае: 

  • 11 кастрычніка, аўторак – успамін св. Яна XXIII, папы
  • 13 кастрычніка, чацвер – успамін бл. Александрыны Марыі да Коста, апякункі салез’янаў супрацоўнікаў на Беларусі.
  • 15 кастрычніка, субота – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

 З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя: 

  • 11 кастрычніка, субота – у 18.15 будзем маліцца на святым Ружанцы ў інтэнцыі за душы церпячыя ў чысцу, а таксама ў гэтай інтэнцыі ў 19.00 будзе цэлебравацца св. Імша. Запрашаем усіх, хто належыць да Апостальства ”Дапамога душам церпячым у чысцу” і ўсіх жадаючых.
  • На працягу ўсяго кастрычніка запрашаем вернікаў маліцца на Святым Ружанцы ў інтэнцыі супакою на Украіне.
        На Святым Ружанцы молімся:         
    • для усіх вернікаў па буднях - у 18 15
    • для дзяцей і бацькоў па суботах - у 16.00.
    • для моладзі па пятніцах - у 20.00 у будынку араторыя!

                               Запрашаем!

  • На працягу ўсяго кастрычніка запрашаем прыносіць ў парафіяльны кіёск спіскі з імёнамі нашых блізкіх памерлых (выпамінкі), за якіх будзем маліцца на працягу месяца лістапада. Галоўная Св. Імша ў інтэнцыі памерлых будзе цэлебравацца 2 лістапада ў 19.00. Выпамінкі з імёнамі памерлых разпачнём зачытваць у 17.00.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя” з артыкулами на розныя хрысціянскія тэматыкі.
  • Пры нашым араторыі распачалiся катэхезы для студэнтаў, навучэнцаў і працуючай моладзі. Катэхэзы праходзяць па серадах. Праводзяць іх кс. Алег Каралёў і сястра Ірына Барцэвіч.
  • Па серадах запрашаем вернікаў і моладзь на малітву святога брэвярыя, якая праходзіць ў нашай святыні а гадзіне 19.45.

Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску