24 красавіка 2022 года
Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 25 красавіка, панядзелак – свята св. Марка, евангеліста.
- 28 красавіка, чацвер – успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, прэзбітэра, а таксама св. Пятра Шанэля, прэзбітэра і мучаніка.
- 29 красавіка, пятніца – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
- 30 красавіка, субота – успамін св. Пія V, папы.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- Віншуем братоў і сясцёр праваслаўных са святам Змёртвыхпаўстання Хрыстова. Няхай любоў Уваскрослага Хрыста адорыць вас усімі патрэбнымі ласкамі.
- 1 мая, нядзеля – першы дзень маёвых набажэнстваў. Час асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. Маёвыя набажэнствы ў нашай святыні будуць адбывацца ў звычайныя дні а гадзіне 18.15 з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У гэты ж дзень, 1 мая, а 16.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча для вернікаў, якія рыхтуюцца да Сакрамэнту Бежмавання.
- У якасці пастановы на Вялікі Пост ўсёй нашай парафіяй мы збіралі фінансавыя сродкі на набыццё неабходных рэчаў для дзяцей з прытулку, бацькі якіх пазбаўлены бацькоўскіх праў. Дзякуючы Вашай адкрытасці было сабрана 1885 рублёў. Выказваем шчырую падзяку кожнай асобе, якая адклікнулася да гэтай акцыі. Дзякуючы вашай адкрытасці дзецям куплены неабходныя рэчы: адзенне і абутак. Божа адары кожнага патрэбнымі ласкамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новыя часопіс “Авэ Марыя”, а таксама Бібліі.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцам
і дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу ў будаўніцтве нашай святыні, а таксама за ўсе выкананыя працы ў святыні і вакол яе. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!