Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 17 студзеня, панядзелак – успамін св. Антонія, абата.
- 20 студзеня, чацвер – успамін св. Фабіяна, папы і мучаніка
і св. Себасцьяна, мучаніка. У гэты дзень таксама разпачынаем навэнну да Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і
і апекуна нашай парафіі. - 21 студзеня, пятніца – успамін св. Агнешкі, панны
і мучаніцы. - 22 студзеня, субота – успамін св. Вінцэнта, дыякана
і мучаніка, а таксама бл. Лаўры Вікуньі, вучаніцы сясцёр салезіянак.
З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:
- 17 студзеня, панядзелак – разпачынаем тыдзень малітваў аб адзінстве ўсіх хрысціян. Набажэнства аб адзінстве хрысціян адбудзецца 22 студзеня 2022 года ў архікатэдры імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску, якое ўзначаліць Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Пачатак малітвы ў 19.15. Перад малітвай ў 18.30 адбудзецца Святая Імша. Запрашаем да ўдзелу!
- 17 студзеня, панядзелак – запрашаем вернікаў дапамагчы разабраць дэкарацыі са святаў Божага Нараджэння. Прыходзіць можна пасля ранішняй Св. Імшы, альбо пасля вячэрняй. Загадзя выказваем шчырую падзяку за адкрытасць і ахвярнасць!
- 20 студзеня, чацвер – у 20.00 у будынку нашай капліцы адбудзецца катэхеза для бацькоў, дзеці, якіх першы год рыхтуюцца да першай Святой Камуніі (катэхезу праводзіць с.Юля). Сардэчна запрашаем!
- 24 студзеня, панядзелак – прыпадае свята св. Фрацішка Сальскага, апекуна салезіянскай сям’і. Напрыканцы кожнай Святой Імшы ў гэты дзень будзем благаслаўляць мёд. Мёд можна набыць у нашым парафіяльным кіёску. Заахвочвам вернікаў зкарыстацца з гэтай магчымасці.
- 30 студзеня, нядзеля - усёй салезіянскай сям’ёй, а таксама ўсёй нашай парафіяй будзем святкаваць урачыстасць Св. Яна Боско, заснавальніка салезіянскай сям’і і апекуна нашай парафіі. Саму ўрачыстасць у гэты дзень узначаліць арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Распарадак святых Імшаў: 8.00; 10.00 – галоўная ўрачыстая св. Імша з удзелам арцыбіскупа; 19.00. На 12.00 ў гэты дзень св. Імшы не будзе!
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам, ахвярадаўцамі дабрачынцам за матэрыяльныя ахвяраванні і дапамогу
ў будаўніцтве нашай святыні. Божа, адары кожнага патрэбнымі ласкамі!