Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 1 красавіка. Вялікі Чацвер – Свята ўстанаўлення двух цудоўных Сакрамэнтаў: Святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень галоўная Св. Імша адбудзецца толькі а 20.00 гадзіне. Пасля Св. Імшы – адбудзецца адарацыя пры цямніцы Панскай.
- 2 красавіка. Вялікая Пятніца Мукі Пана. У гэты дзень усім Касцёлам перажываем Літургію Мукі Пана, а таксама адарацыю крыжа. Пачатак Літургіі а 20.00 гадзіне. Адарацыя і ўшанаванне Крыжа будзе адбывацца праз нізкі ўклон, альбо ўкленчванне на два каленка, без уцалавання. У Вялікую Пятніцу абавязуе сціслы пост і ўстрыманне ад мясных страў. Таксама ў гэты дзень разпачынаем навэнну да Божай Міласэрнасці.
- 3 красавіка. Вялікая Субота. – Пасхальная Вігілія. Пачатак а 20.00 гадзіне. Усіх удзельнікаў Вігіліі просім у гэты дзень узяць з сабой свечкі.
У Вялікую Суботу ад 9.00 гадзіны раніцы будзем асвячаць Вялікодныя стравы, праз кожных 30 хвілін, да гадзіны 19.00.
- 4 красавіка. Велікодная Нядзеля, Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана.
Св. Імшы:
6.30 – рэзурэкцыйная Св. Імша з урачыстай працэсіяй вакол нашай Святыні. Запрашаем прыняць удзел у працэсіі: моладзь, дзяцей і ўсіх вернікаў нашай парафіі.
10.00 – Св. Імша для ўсіх
12.00 – Св. Імша для ўсіх
19.00 - Св. Імшы НЕ будзе!!!
З падзей нашай парафіі і араторыя:
- З панядзелка па сераду запрашаем усіх вернікаў: мужчын, жанчын, моладзь, дапамагчы ў падрыхтоўцы да надыходзячых святаў як у святыні, так і вакол яе.
- 31, Ср. – а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая сустрэча міністрантаў нашай парафіі.
- Запрашаем набываць як Пасхальныя падарункі - пернікі( імбірные прянікі) прыгатаваныя групай адкрытыя сэрцы. Ахвяры з іх продажу пойдуць на утрыманне і рамонт араторыя. Набыць іх можна ў намёце(палатцы) альбо пры ўваходзе ў касцёл.
- Выказваем шчырую падзяку за сённяшнія ахвяраванні на патрэбы духоўнай семінарыі. Божа адудзяч!