Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні  прыпадае:

  • 23, Аўторак – успамін св. Турыбія Мангравэха, біскупа.
  • 24, у Сераду – ушаноўваем Найсвяцейшую Панну Марыю Успамогу Хрысціянаў. Згодна з традыцыяй нашай парафіі і салезіянскай сям’і, пасля вячэрняй св. Імшы, а 20.00 гадзіне адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, на якую запрашаем салезіянскую сям’ю, моладзь і ўсіх жадаючых.
  • 25, Чацвер –Урачыстасць Звеставання Пана. Св. Імшы ў нашай парафіі будуць: 7.00; 11.00; 19.00. На прыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца духоўнае ўсынаўленне ненароджанага дзіцяці, імя якога ведае толькі Сам Бог. Заахвочваем вернікай да гэтай прыгожай ахвярнай малітвы, каб на працягу дзевяці месяцаў, кожны дзень маліцца аб іх счаслівым нараджэнні.
  • 28, Пальмовая нядзеля – Нядзеля Мукі Пана. Св. Імшы: 8.00; 10.00; 12.00; 19.00. Ахвяраванні ў гэты дзень будзем збіраць на патрэбы духоўнай семінарыі. Божа адудзяч кожнаму!

З жыцця нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння, у ІІІ-ю нядзелю месяца, выказваем шчырую падзяку ўсім нашым вернікам, ахвярадаўцам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
  • 23 сакавіка ў аўторак а 20.00 гадзіне, у нашай новай святыні, разпачынаем падрыхтоўкі дэкарацый да Трыдыума Пасхальнага і да Вялікдня. Запрашаем моладзь і ўсіх жадаючых вернікаў дапамагчы ў гэтай падрыхтоўцы.
  • 26 сакавіка ў пятніцу а 17.00 гадзіне адбудзецца чарговая фармацыйная сустрэча для ўсіх міністрантаў нашай парафіі. Запрашаем!
  • 27 сакавіка ў суботу на 20.00 гадзіну, нашая моладзевая музычная група Boscoband запрашае на малітоўна-музычнае спатканне моладзь і ўсіх жадаючых. Спатканне адбудзецца ў нашай новай святыні.
  • Заахвочваем вас, нашыя шаноўныя вернікі набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі. А таксама вельмі прыгожыя і вельмі смачныя пасхальныя пернікі, якія выпякалі і ўпрыгожвалі мамы нашай парафіі. Ахвяраванні з продажу пернікаў пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем набываць!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску