Згодна з літургічным календаром на гэтым тыдні прыпадае:
- 8, Панядзелак – успамін св. Яна Божага, законніка.
- 9, Аўторак – успамін св. Францішкі Рымскай, законніцы.
- 10, Серада – першы дзень навэнны да св. Юзафа.
- 12, Пятніца – успамін бл. Алаізія Арыёнэ, святара.
- 13, Субота – дзень малітваў у інтэнцыі Святога Айца Францішка ў гадавіну абрання (2013)
З жыцця нашай парафіі:
- Вялікапостныя Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць 12,13,14 сакавіка. Просім вернікаў запланаваць гэты час! Разпарадак Вялікапостных Рэкалекцый знаходзіцца на дошцы аб’яў.
- Заахвочваем вернікаў набываць у нашым парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з цікавымі артыкуламі пра жыццё Касцёла на Беларусі.
- У нашай капліцы, пры алтары Езуса Міласэрнага, знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую можа запісацца кожны, хто на час Вялікага Посту ўзяў сабе за пастанову не ўжываць алкаголя.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім вернікам і дабрачынцам за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!