Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем і святкуем:

  • 14, Панядзелак — успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
  • 16, Серада — пачатак Навэнны да Божага Нараджэння. У нашай святыні будзем маліцца кожны дзень на прыканцы вячэрняй Св. Імшы а 19.00 гадзіне. Запрашаем!

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі адбываюцца Раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
  • Прагнем прыпомніць аб пастанове для ўсёй нашай парафіі на час Адвэнту: Збіраем фінансавыя сродкі на пагашэнне доўгу за апошнія выкананыя працы ў будаўніцтве нашай новай Святыні. Пры галоўным алтары ў нашай святыні выстаўлена скрыня, ў якую можна ахвяраваць данныя сродкі.
  • Заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску літургічныя каляндары, аплаткі на Свята Божага Нараджэння, свечкі Карытас, сена і святочныя ўпрыгожванні на святочны стол, і вельмі прыгожыя Святочныя паштоўкі з віншаваннямі на беларускай мове. Тэматыка Святочных паштовак была разпрацавана нашай аратарыйнай моладдзю пад кіраўніцтвам кс. Алега. Ахвяры сабраныя з прададзеных паштовак пойдуць на ўтрыманне нашага араторыя. Заахвочваем быць адкрытымі і набываць іх!
  • Выказваем усім вернікам, хто адклікнуўся дапамагчы матэр’яльна ахвяраваннямі на патрэбы рамонту нашага араторыя. Дзякуючы Вашай зычлівасці было сабрана 1403 руб., 65 кап. Божа адудзяч кожнаму патрэбнымі ласкамі!
  • 19 снежня дзень свайго нараджэння абыходзіць сястра Люцыя. Памятаем аб Ёй у нашых малітвах. Віншаваць будзем сястру 20 снежня, у нядзелю, у 10.00 гадзін. Запрашаем!
  • 20 снежня, у нядзелю, прыпадая ІІІ-ая нядзеля месяца. Згодна з традыцыяй нашай парафіі ў гэты дзень ахвяравнні будзем збіраць на патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Ахвяраванні збіраем на пагашэнне доўгу за выкананые раней працы!
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за матэр’яльныя ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму і адары патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску