Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 23, Панядзелак – успамін св. Клімэнта І, папы і мучаніка, а таксама
    св. Калюмбана, абата.
  • 24, Аўторак – успамін св. Андрэя Зунг Лака, прэзбітэра, і паплечнікаў, мучанікаў. Таксама ў гэты дзень, згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Успамогу Хрысціянаў. На прыканцы
    Св. Імшы а 19.00 гадзіне праз Яе заступніцтва можна будзе атрымаць Божае благаслаўленне, выпрошваючы патрэбныя ласкі для сябе і для сваіх блізкіх. Запрашаем!
  • 25, Серада – успамін св. Кацярыны Александрыйскай, панны і мучаніцы.
  • 29, Нядзеля – І-ая Нядзеля Адвэнту, час асабістай падрыхтоўкі да надыходзячых Святаў Божага Нараджэння. Памятаем аб нашых асабістых пастановах на Адвэнтовы час, дзякуючы якім зможам больш глыбока перажыць гэты час ласкі.

Пры алтары Езуса Міласэрнага ў нашай святыні будзе знаходзіцца кніга цвярозасці, у якую заахвочваем запісвацца вернікаў, якія прагнуць перажыць час Адвэнту без кроплі алкаголя.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Калі хто з вернікаў патрабуе юрыдычнай кансультацыі, то ў сераду ў 17.30, у класе №1 будзе магчымасць скарыстацца з дапамогі юрыдычнага спецыяліста. Запрашаем!
  • З 30 лістапада па 24 снежня, па будням, у 7.00 гадзін раніцы, у нашай парафіі будуць адбывацца раратнія Св. Імшы. У духу ахвярнасці і для атрымання пэўных ласкаў, запрашаем дзяцей, моладзь, а таксама ўсіх вернікаў нашай парафіі да ўдзелу ў гэтай набожнай падрыхтоўцы да надыходзячых Святаў.
  • 6,7,8 снежня ў нашай парафіі будзем перажываць Адвэнтовыя Рэкалекцыі. Абвяшчаць іх нам у гэтым годзе будзе ксёндз Павел Шчарбіцкі. У бліжайшым часе будзе пададзены дакладны разпарадак запланаваных рэкалекцый. Просім вернікаў запланаваць гэты час.
  • 8 снежня наш Араторый імя св. Яна Боска адзначае свой юбілей 20 годдзя. З-за пандэміі немагчыма будзе правесці гэта свята на яго тэрыторыі, але тут у касцёле ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ усе разам зможам падзякаваць Пану за гэты дар, за нашых аніматараў і моладзь. Святкуючы 20-годдзе разам хочам таксама ў гэтым годзе правесці рамонтныя працы ў якіх араторый мае сапраўдную патрэбу. Два тыдні таму атрымалася ўжо адрамантаваць дах, але перад намі яшчэ шмат працы. Таму звяртаемся да вас, шаноўныя вернікі, просячы матэр’яльнай дапамогі на гэты рамонт. Калі хто хоча і можа дапамагчы, то ў нядзелі, пасля святых Імшаў, пры выхадзе з нашай святыні, аніматары і моладзь будуць збіраць ахвяры на патрэбы дальнейшага рамонту нашага араторыя. Божа, адудзяч кожнаму!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэматыка календароў пасвечана юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне. Святкаванне юбілею разпачнецца ў хуткім часе. Заахвочваем набываць!
  • Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску новы часопісы “Авэ Марыя” і “Наша Вера” з вельмі цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі, а таксама аплаткі на Свята Божага Нараджэння.
  • На працягу ўсяго месяца ўсёй нашай парафіяй мы збіралі ахвяраванні на пільнае лячэнне маленькага дзіцятка Нікіты. Дзякуючы Вам, шаноўныя вернікі, а таксама дзякуючы іншым ахвярадаўцам, атрымалася сабраць адпаведную сумму для поўнага лячэння Нікіты. На данны момант Нікіта разпачаў сваё пільнае лячэнне ў Нямеччыне. Божа адудзяч кожнаму, за зычлівасць і міласэрнасць да гэтага дзіцяці!
  • Выказваем падзяку ўсім вернікам за сённяшнія ахвяраванні, ахвяраваныя на патрэбы духоўнай семінары. Божа адўдзяч кожнаму!
  • Выказаваем таксама шчырую падзяку ўсім Вам нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску