Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

 

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 16, Панядзелак – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці (Маці Божай Вастрабрамскай).
  • 17, Аўторак – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
  • 18, Серада – успамін гадавіны пасвячэння рымскіх базылік свв. апосталаў Пятра і Паўла.
  • 20, Пятніца – успамін св. Рафала Каліноўскага, прэзбітэра.
  • 21, Субота – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 22, Нядзеля – урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Ахвяраванні ў гэты дзень збіраем на патрэбы духоўнай семінарыі.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 20 лістапада ў пятніцу – у 20.00 гадзін, у нашай святыні адбудзецца катэхэза для бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца 2 год да Першай Св. Камуніі. Запрашаем!
  • 8 снежня наш Араторый імя св. Яна Боска адзначае свой юбілей 20 годдзя. З-за пандэміі немагчыма будзе правесці гэта свята на яго тэрыторыі, але тут у касцёле ва Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ усе разам зможам падзякаваць Пану за гэты дар, за нашых аніматараў і моладзь. Святкуючы 20-годдзе разам хочам таксама ў гэтым годзе правесці рамонтныя працы ў якіх араторый мае сапраўдную патрэбу. Тыдзень таму удалося ўжо адрамантаваць дах, але перад намі яшчэ шмат працы. Таму звяртаемся да вас, просячы фінансавай дапамогі на гэты рамонт. Калі хто хоча і можа дапамагчы, то ў бліжэйшыя нядзелі пасля святых Імшаў пры выхадзе з касцёла аніматары будуць збіраць ахвяры. Божа, адудзяч кожнаму.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тэматыка календароў пасвечана юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне, які ў хуткім часе будзем святкаваць. Заахвочваем набываць!
  • Таксама заахвочваем усіх вернікаў набываць у парафіяльным кіёску новы часопіс “Авэ Марыя” з вельмі цікавымі хрысціянскімі тэматыкамі, а таксама аплаткі на Свята Божага Нараджэння
  • Сёння, ў ІІІ-ю Нядзелю месяца, асаблівым чынам выказаваем шчырую падзяку ўсім Вам, нашыя шаноўныя вернікі, а таксама Вам, шаноўныя ахвярадаўцы і дабрачынцы, за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску