Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 2, Пн. – успамін усіх памерлых вернікаў. Разпарадак Св. Імшаў у нашай парафіі будзе наступны: 8.00 – Св. Імша ў капліцы; 17.00 – разпачынаем зачытваць выпамінкі з імёнамі нашых блізкіх памерлы ў новай святыні; 19.00 – Св. Імша за ўсіх памерлых у новай святыні.
  • 3, Ат. – успамін св. Марціна дэ Порэса, законніка.
  • 4, Ср. – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • На працягу ўсяго месяца лістапада запрашаем усіх вернікаў маліцца на Св. Ружанцы ў інтэнцыі ўсіх памерлых. У нашай парафіі будзем маліцца кожны дзень у 18.00 гадзін, зачытваючы імёны памерлых, пададзеныя вернікамі ў месяцы кастрычніку на выпамінкі.
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць літургічныя каляндары на 2021 год з вельмі цікавай гісторыяй працы святароў салезіянаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, пасвечаныя тэматыцэ юбілею 100 годдзя прысутнасці салезіянскай кангрэгацыі ў нашай краіне, які ў хуткім часе будзем святкаваць. Заахвочваем усіх набываць!
  • У нашай святыні, пры галоўным алтары, знаходзіцца скрыня ў якую збіраем ахвяраванні на вельмі пільнае лячэнне нованароджаннага дзіцятка Нікіты. Божа адўдзяч кожнаму!
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску