Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 13, Аўторак – успамін бл. Александрыны, Марыі да Коста, салезіянкі-супрацоўніцы.
  • 14, Серада – успамін св. Калікста І, папы і мучаніка.
  • 15, Чацвер – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
  • 16, Пятніца – успамін св. Ядвігі, законніцы, а таксама успамін св. Маргарыты Марыі Алякок, панны.
  • 17, Субота – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Для ўсіх дзяцей у нашай парафіі на месяц кастрычнік аб’яўляем конкурс на самы прыгажэйшы букет для Маці Божай, зроблены ўласнымі рукамі. Букеты просім прыносіць да 25 кастрычніка ў клас №1. А 1 лістапада пераможцаў чакаюць цудоўныя ўзнагароды.
  • 19 кастрычніка а гадзіне 18.30 па вул. Серафімовіча 19, адбудзецца для дзетак і бацькоў малітоўная сустрэча на св. Ружанцы, якую ўзначаліць бп. Юрый Касабуцкі. Запрашаем і заахвочваем бацькоў і дзетак прыняць свой удзел. Сустрэча будзе адбываца на вуліцы пры сацыяльным цэнтры.
  • У нашым парафіяльным кіёску прымаем ужо спіскі памерлых на выпамінкі, за якіх будзем маліцца на парцягу ўсяго месяца лістапада. Вельмі просім вернікаў не адкладваць гэтай справы на апошні час.
  • Просім дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Асабліва просім на гэта звярнуць увагу бацькоў і апекуноў.
  • Запрашаем працуючую моладзь і студэнтаў на катэхэзу, якія адбываюцца па аўторках і серадах, на выбар, а гадзіне 20.15 у будынку нашага араторыя.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску