Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 28, Панядзелак – успамін cв. Вацлава, мучаніка, а таксама ўспамін
    св. Лаўрэнція Руіса і яго паплечнікаў, мучанікаў.
  • 29, Аўторак – свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў.
  • 30, Серада – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.
  • 1 кастрычніка, Чацвер – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла, а таксама ў лучнасці з усім Касцёлам абыходзім І-ы чацвер месяца. Молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця
  • 2, Пятніца – успамін св. Анёлаў Ахоўнікаў, а таксма абыходзім І-ую пятніцу месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
  • 3, Субота – абыходзім І-ую субтоу месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • З 1 кастрычніка, на працягу ўсяго месяца, асаблівым чынам заахвочваем усіх вернікаў маліцца на Святым Ружанцы аб супакоі ў нашай краіне.
    1. Для усіх вернікаў на Святым Ружанцы будзем маліцца а гадзіне 18.15.
    2. Для дзяцей і бацькоў на Св. Ружанцы будзем маліцца па суботам а гадзіне 16.00.
    3. Для моладзі на Святы Ружанцы будзем маліцца па пятніцам а гадзіне 20.00 у будынку араторыя! Запрашаем!
  • 4, Нядзеля – ахвяраванні будзем збіраць на патрэбы Апостальскай Сталіцы (перанесена з 29 чэрвеня па прычыне пандэміі).
  • 4 кастрычніка, у нядзелю, пасля святой Імшы а 10.00 запрашаем у араторый дзяцей на адкрыццё дзіцячага араторыя.
  • Заахвочваем дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым малодшаму пакаленю. Просім не адкладваць гэтых абавязкаў на апошні час!
  • Катэхэзы для дзяцей і школьнай моладзі разпачаліся ўжо з 20 верасня.
  • З 6 кастрычніка распачынаем катэхэзу для працуючай моладзі і студэнтаў, якія будуць адбывацца па аўторках і серадах, на выбар, а гадзіне 20.15. У гэтыя дні пасля св. Імшы а 19.00 молімся разам літургію гадзінаў (Брэвярый) і слухаем традыцыйнае салезіянскае слоўка, пасля якога збіраемся ў араторыі на катэхэзу. За больш дакладнай інфармацыяй, проісм звяртацца да кс. Алега.
  • У вольным часе на гэтым тыдні, запрашаем мужчынаў, дапамагчы разкапаць канал для пракладкі сетак камунікацыі.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску