Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 8, Аўторак – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • 9, Серада – успамін св. Пятра Клявера, прэзбітэра.
  • 12, Субота – успамін Найсвяцейшага Імя Марыі.

З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • Сёння ўся наша парафія святкуе свята Першай Святой Камуніі. Упершыню 30 дзетак нашай парафіі прынялі Найсвяцейшае Цела Езуса Хрыста ў свае сэрцы. Атуляем іх сваімі малітвамі і даручаем іх жыццё Міласэрнаму Богу.
  • Асвячэнне школьных і навучальных прыладаў адбудзецца ў нашай парафіі 13 верасня ў нядзелю а 10.00 гадзіне. Запрашаем дзяцей і моладзь!
  • Заахвочваем дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым малодшаму пакаленю. Просім не адкладваць гэтых абавязкаў на апошні час!
  • 13, Ндз. – а 16.00 гадзіне адбудзецца генеральная падрыхтоўка да Сакрамэнту Бежмавання.
  • 20 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 12.00 гадзіне будзем святкаваць свята Сакрамэнту Бежмавання, які ўдзеліць дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Свята пройдзе ў новай святыні.
  • Запрашаем падлеткаў, каму споўнілася 10 год і хто быў у Першай Камуніі ў Савіо-клуб, дзе разам цікава і радасна праводзім час і імкнёмся да святасці па прыкладу святога Дамініка Савіо. Запісацца можна ў сястры Юліі, Радзюш Вольгі або ў Петрусевіч Ірыны.
  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску