Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 3, Чц. – успамін Св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла, а таксама І-ы чацвер месяца. У лучнасці з усім Касцёлам молімся аб новыя і святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця.
  • 4, Пт. – прыпадая І-ая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго як за ўласныя грахі, так і за грахі ўсяго свету.
  • 5, Сб. – прыпадая І-ая субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі, дзякуючы Ёй за Яе Матчыную любоў і апеку над намі.
  • 6, Ндз. – а 10.00 гадзіне ў нашай парафіі будзем святкаваць свята І-ай Святой Камуніі. Свята пройдзе ў новай святыні. Таму распарадак Святых Імшаў будзе наступны: 8.00; 10.00; 13.00; 19.00.

 З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:

  • 5, Сб. – а 16.00 гадзіне адбудзецца першая споведзь для дзяцей, якія прыступяць да першай Св. Камуніі. Бацькоў і хростных просім прыступіць да Сакрамэнту Cповедзі на працягу гэтага тыдня, альбо на раніцы ў часе Св. Імшы, альбо вечарам.
  • 1 верасня разпачынаецца новы навучальны год. Памятаем у сваіх малітвах усіх дзяцей, моладзь, настаўнікаў і выхаваўцаў. Асвячэнне школьных і навучальных прыладаў адбудзецца ў нашай парафіі 13 верасня ў нядзелю а 10.00 гадзіне. Запрашаем дзяцей і моладзь!
  • Заахвочваем дзяцей і моладзь запісвацца на заняткі па катэхізацыі на новы навучальны год. Распарадак заняткаў знаходзіцца пры ўваходзе да нашай капліцы, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы. Запісацца можна ў нашых Сясцёр Салезіянак. Бацькоў і апекуноў просім дапамагчы ў гэтым маладому пакаленю. Просім не адкладваць гэтых абавязкаў на апошні час!
  • 20 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 12.00 гадзіне будзем святкаваць свята Сакрамэнту Бежмавання, які ўдзеліць дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Свята пройдзе ў новай святыні.
  • Для тых, хто мае прыступіць да Сакрамэнту Бежмавання і праходзіў падрыхтоўку, у нашым парафіяльным кіёску можна набыць матэр’ялы для завяршэння падрыхтоўкі да Сакрамэнту Бежмавання. А ў наступную нядзелю, 6 верасня, а 16.00 гадзіне ў нашай капліцы, адбудзецца сустрэча групы дарослых, якія рыхтуюцца да Сакрамэнту Бежмавання. Просім прысутнічаць абавязкова!
  • 13, Ндз. – а 16.00 гадзіне адбудзецца генеральная падрыхтоўка да Сакрамэнту Бежмавання.
  • У сувязі з складанымі падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне, кожны вечар а 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой молімся аб супакоі ў нашай краіне. Запрашаем!
  • Запрашаем падлеткаў, каму споўнілася 10 год і хто быў у Першай Камуніі ў Савіо-клуб, дзе разам цікава і радасна праводзім час і імкнёмся да святасці па прыкладу святога Дамініка Савіо.

Запісацца можна ў сястры Юліі,  Радзюш Вольгі або ў Петрусевіч Ірыны.

  • Выказаваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні і за дапамогу ў будове нашай новай святыні. Божа адўдзяч кожнаму і адары іх і іх сем’і патрэбнымі ласкамі!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску