Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 20, Чацвер – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
  • 21, Пятніца – успамін св. Пія Х, папы.
  • 22, Субота – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • У сувязі з складанымі падзеямі, якія адбываюцца ў нашай краіне, кожны вечар а 18.00 гадзіне ў нашай святыні адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой молімся аб супакоі ў нашай краіне. Калі хто не мае такой магчымасці, то заахвочваем вас маліцца ў вашых сем’ях. Памятайце, што малітва – гэта ключ да развязкі ўсіх праблем!
  • 6 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 10.00 гадзіне будзем святкаваць свята Першай Святой Камуніі. Свята пройдзе ў нашай новай святыні.
  • 20 верасня – нядзеля, у нашай парафіі а 12.00 гадзіне будзем святкаваць свята Сакрамэнту Бежмавання, які ўдзеліць дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі. Свята пройдзе ў новай святыні.
  • Пры галоўным алтары стаіць скрыня, у якую збіраем дабравольныя ахвяраванні на адбудаванне дзіцячага прыюта ў в. Багданава, які так нядаўна пацярпеў ад пажару.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску