Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:
- 29, Серада – успамін св. Марты.
- 30, Чацвер – успамін св. Пятра Хрызалога, біскупа і доктара Касцёла, а таксама прыпадая 9-ая гадавіна святарскага пасвячэння кс. Паўла Шчарбіцкага SDB, памятаем аб ім у сваіх малітвах.
- 31, Пятніца – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара, а таксама ў салезіянскай сям’і ўспамінаем Св. Яна Боско.
- 1 жніўня. Субота – І-ая субота месяца, аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У гэты дзень у нашай парафіі адбудзецца змена таямніц Жывога Ружанца.
З жыцця і падзей нашай парафіі і нашага араторыя:
- З 1 жніўня 2020 года адновіць сваю працу наш салезіянскі араторый, але пакуль толькі на вуліцы.
Усе мерапрыемствы павінны адбывацца выключна на вуліцы, на тэрыторыі каля араторыя і спартыўных пляцоўках, якія да яго прылягаюць. Таксама неабходна прытрымлівацца выканання наступных умоў:
- сачыць, каб удзельнікі мерапрыемстваў апрацоўвалі рукі антысэптыкам і захоўвалі сацыяльную дыстанцыю,
- перад пачаткам мерапрыемства кожнаму ўдзельніку мераць тэмпературу бескантактавым тэрмометрам,
- пры выяўленні ў кагосьці з удзельнікаў сімптомаў ВРВІ адказныя адразу павінны звязацца з яго бацькамі.
- 5 жніўня ў сераду, у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне, у нашай парафіі, сястра Дар’я Еўтухоўская і сястра Юлія Клявец, салезіянкі, будуць абнаўляць свае манаскія абяцанні, каб у дальнейшым працягваць сваё служэнне Богу і людзям! Запрашаем усіх вернікаў на ўрачыстую Св. Імшу і атуляем нашых сясцёр сваімі малітвамі!
- У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя”.
- Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!