Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургічным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 20, Панядзелак – успамін св. Апалінарыя, біскупа і мучаніка.
  • 21, Аўторак – успамін св. Лаўрэнція з Брындызі, прэзбітэра
    і доктара Касцёла.
  • 22, Серада – свята св. Марыі Магдалены.
  • 23, Чацвер – свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
  • 24, Пятніца – успамін Шарбэля Маклуфа, прэзбітэра. Таксама ў гэты дзень згодна з традыцыяй салезіянскай сям’і ўспамінаем Марыю Ўспамогу Хрысціянаў. На прыканцы Св. Імшы ў нашай святыні праз заступніцтва Марыі Ўспамогі Хрысціянаў можна будзе атрымаць урачыстае благаслаўленне.
  • 25, Субота – свята св. Якуба, апостала, а таксама ўспамін
    св. Крыштафа, апекуна ўсіх вадзіцеляў.

 

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • У нядзелю 26 ліпеня, на прыканцы ўсіх Святых Імшаў адбудзецце асвячэнне ўсіх транспартных сродкаў. Запрашаем усіх вадзіцеляў!
  • 5 жніўня ў сераду,  у часе Св. Імшы а 19.00 гадзіне, у нашай парафіі, сястра Дар’я Еўтухоўская і сястра Юлія Клявец, салезіянкі, будуць панаўляць свае манаскія абяцанні, каб у  дальнейшым працягваць сваё служэнне Богу і людзям! Запрашаем усіх вернікаў на ўрачыстую Св. Імшу і атуляем нашых сясцёр сваімі малітвамі!
  • У нашым парафіяльным кіёску можна набыць новы часопіс “Авэ Марыя”.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы ў будаўніцтве нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску