Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
  1. Згодна з рашэннем 78-а Надзвычайнага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ад 25 мая 2020 г., Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што планаваны на 3–4 ліпеня г.г. агульнанацыянальны Будслаўскі фэст пераносіцца на пазнейшы час. Пра магчымасць яго правядзення будзе паведамлена пазней.
  2. 1–2 ліпеня ў Будславе адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці, на якія запрашаюцца шанавальнікі Маці Божай. Парадак набажэнстваў наступны:

1 ліпеня — 18.00

2 ліпеня — 9.00, 12.00, 18.00

  1. Усе святыя Імшы будуць цэлебравацца на адкрытым паветры.
  2. Пасля cвятой Імшы 2 ліпеня а 12-й гадзіне адбудзецца эўхарыстычная працэсія з копіяй цудадзейнага абраза на прыкасцёльнай тэрыторыі.
  3. Вялікая просьба да вернікаў прыступіць да сакрамэнту споведзі ў сваіх парафіях.
  4. Падчас адпустовых урачыстасцяў праход у прэзбітэрый і ў стары касцёл будзе закрыты для вернікаў. Для ўшанавання абраза Маці Божай можна будзе ўвайсці ў базыліку праз цэнтральны ўваход, па цэнтральнай наве падысці да прэзбітэрыя і выйсці праз левую наву.
  5. Ваду для асвячэння просьба прывозіць з сабой. Благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў будзе адбывацца пасля кожнай святой Імшы.
  6. Інтэнцыі на святыя Імшы просьба запісваць загадзя дома, а ў санктуарыі апусціць іх разам з ахвяраваннямі ў адпаведныя скрынкі, якія будуць знаходзіцца пры ўваходзе ў касцёл. Для выключных выпадкаў пры выхадзе з касцёла прадугледжаны столік з чыстымі карткамі і ручкамі, дзе самастойна можна будзе запісаць інтэнцыі і разам з ахвяраваннямі пакласці ў адпаведныя скрынкі.
  7. Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просім памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і ўжыванні масак.

Мінск, 16 чэрвеня 2020 г.

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску