Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні святкуем
 і ўспамінаем:

  • 22, Панядзелак – успамін св. Паўліна Нольскага, біскупа,
    а таксама св. Джона Фішара, біскупа, і Томаса Мора, мучанікаў.
  • 24, Серада – урачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля, апекуна і заступніка нашай парафіі. Распарадак Святых Імшаў будзе наступны: 7.00; 11.00; Галоўная ўрачыстая Св. Імша
    а 19.00. За ўдзел ва ўрачыстых Імшах можна будзе атрымаць поўны адпуст, які можна ахвяраваць альбо за сябе самога, альбо за кагосці з памерлых. Для атрымання поўнага адпусту таксама трэба ў гэты дзень памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца. Запрашаем на ўрачыстасць усіх вернікаў!!!
  • 27, Субота – успамін св. Кірыла Александрыйскага, біскупа
    і доктара Касцёла.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам
    і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі сёння на патрэбы дальнейшага будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

А калі хто знаходзіцца на самаізаляцыі, а хацеў бы таксама скласці ахвяраванні на патрэбы дальнейшага будаўніцтва, можна гэта ўчыніць з дапамогаю банкаўскай картачкі, пералічваючы грошы на банкаўскі разлік нашай парафіі. Рэквізіты разліку знаходзяцца на картках пры нашым парафіяльным кіоску, альбо на парафіяльнай інтэрнэт старонцы.

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску