Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Згодна з літургіным каляндаром на гэтым тыдні ўспамінаем:

  • 1, Пн. – Успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
  • 2, Ат. – Успамін св. Марцэліна і Пятра, мучанікаў.
  • 3, Ср. – Успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 4, Чц. – Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, а таксама першы чацвер месяца. У лучнасці з усім касцёлам молімся ў гэты дзень аб новыя і святыя пакліканні да святарскага і манаскага жыцця.
  • 5, Пт. – Успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка, а таксама першая пятніца месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, перапрашаючы Яго за ўласныя грахі і грахі ўсяго свету.
  • 6, Сб. – Успамін св. Норберта, біскупа, а таксама першая Субота месяца. Аддаём пашану і хвалу Найсвяцейшаму Сэрцу Марыі. У нашай парафіі ў гэты дзень адбудзецца змена таямніцаў Жывога Ружанца.
  • 7, Нд. – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

З жыцця і падзей нашай парафіі:

  • Сёння апошні дзень маёвых набажэнстваў, пасвечаных Найсвяцейшай Панне Марыі.
  • 1 чэрвеня – пачатак Чэрвенскіх набажэнстваў, пасвечаных Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. У Нашай парафііі яны будуць адбывацца кожны дзень а гадзіне 18.00. Запрашаем усіх вернікаў!
  • Заахвочваем усіх вернікаў набываць у нашым кіоску новы часопіс “Авэ Марыя”, пасвечаны на тэматыку жыцця св. Яна Паўла ІІ.
  • Выказваем шчырую падзяку ўсім нашым ахвярадаўцам і дабрачынцам за ахвяраванні складзеныя Вамі на дальнейшыя патрэбы будаўніцтва нашай новай святыні. Божа адудзяч кожнаму!

 

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску